Паўвостраў
Выгляд

Паўво́страў — частка сушы, адзін бок якой далучаны да кантынэнту ці вялікага вострава, а ўсе астатнія бакі атачоныя морам ці возерам. Невялікі паўвостраў часта завецца мысам. У большасьці выпадкаў паўвостраў з гледзішча геалёгіі складае з мацерыком адзінае цэлае.
У адрозьненьне ад вострава, плошча паўвострава — панятак умоўны.
Найбуйнейшыя паўастравы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Назва паўвострава | Плошча ў тыс. км² | Кантынэнт |
|---|---|---|
| Арабійскі | бл. 3000 | Азія |
| Антарктычны | 2690 | Антарктыда |
| Індакітай | бл. 2000 | Азія |
| Індастан | 2000 | Азія |
| Лябрадор | больш за 1600 | Паўночная Амэрыка |
| Скандынаўскі | бл. 800 | Эўропа |
| Самалійскі | бл. 750 | Афрыка |
| Пірэнэйскі | 582 | Эўропа |
| Балканскі | бл. 505 | Эўропа |
| Малая Азія | 400 | Азія |
| Таймыр | 400 | Азія |
| Камчацкі | 370 | Азія |
| Кейп-Ёрк | 300 | Аўстралія |