Перайсьці да зьместу

Сіпурка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сіпурка
Агульныя зьвесткі
Выток на тэрыторыі Польшчы
Вусьце рака Белая
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 18 км
Плошча басэйну 258 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 

Сіпу́рка[1] — рака ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, часткова ў Польшчы. У басэйне Заходняга Бугу.

Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы, за 5 км на захад ад яе мяжы зь Беларусьсю. Цячэ па паўночнай частцы Прыбужанскай раўніны. Вусьце за 200 м на поўдзень ад вёскі Стаўповіскі. У вусьці зьліваецца з ракой Палічнай і разам утвараюць раку Белую. Даўжыня 18 км. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэньні, на працягу 12 км (ад сажалкі каля аднайменнай вёскі Сіпуркі да вусьця) каналізаванае.

  1. Сіпурка (рака) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 29 чэрвень 2022.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 334
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.. С. 509