Перайсьці да зьместу

Брылёўскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брылёўскі летапіс
Тып газэта
Заснавальнік Мікалай Яцкоў
Галоўны рэдактар Мікалай Яцкоў
Заснаваная травень 2006
Мова беларуская
Штаб-кватэра 213107, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласьці, вёска Брылі, вул. Юбілейная 6-7
Наклад 99
Афіцыйны сайт kamunikat.org/bryleuski_…

«Брылёўскі летапіс» — газэта, інфармацыйна-грамадзкі бюлетэнь, выдаецца з 3 траўня 2006 году[1][2]. Першапачаткова выходзіла накладам у 50 асобнікаў, з 2010 — 99[3]. Таксама выходзіць у ан-лайн вэрсіі[4]. Выдаецца ў вёсцы Брылі (Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці). Заснавальнік і галоўны рэдактар — Мікалай Яцкоў[5][6].

Газэта «Брылёўскі летапіс» выдаецца накладам у 50 асобнікаў памерам у 8 старонак фарматам А-4, з фотаілюстрацыямі. Газэта зьмяшчае нататкі аб тым, што адбываецца ў вёсцы Брылі і ў навакольлі, а таксама ў Магілёўскай вобласьці і краіне (падзеі ў газэце аглядаюцца праз вытрымкі з абласных і нацыянальных газэт). Матэрыялы друкуюцца на мове аўтараў, пераважна па-беларуску.

Рэдактар і выдавец «Брылёўскага летапісу» — Мікалай Яцкоў, загаднік Брылёўскага сельскага Дому культуры і вядомы ў вобласьці кампазытар-песеньнік. М. Яцкоў наладзіў у Брылях вольны канал інфармаваньня землякоў для таго, каб, як ён сам зьвяртаецца да чытачоў у першым нумары:

« …лепш ведаць і разумець гісторыю і сённяшні дзень нашых мясцін… А той, хто ведае мінулае і разумее сёньняшняе, упэўнена крочыць у будучае… »

Мікалай Яцкоў, Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Брылёўскі летапіс» — 5-е па ліку выданьне ў Магілёўскім рэгіёне (у якім цяпер няма зарэгістраваных недзяржаўных газэт)[7].

  1. Вёска Брылі на Магілёўшчыне займела сваю газэту Грамадства. Наша Ніва (9 жніўня 2006). Праверана 26 лютага 2013 г.
  2. 22 мая 2009 г. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 26 лютага 2013 г.
  3. Роль средств массовой информации в отражении проблем, волнующих население (рас.). Могилевский районный исполнительный комитет / Отдел идеологической работы райисполкома материал для информационно-пропагандистских групп. Праверана 26 лютага 2013 г.
  4. Брылеўскі летапіс. Kamunikat.org. Праверана 26 лютага 2013 г.
  5. Яшчэ адно незарэгістраванае, але не адзінае і не апошняе, выданне…. Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 ліпеня 2006). Праверана 26 лютага 2013 г.
  6. Генадзь Суднік (№ 2 (84) 2010, стар. 38) Слова ў абарону «малой» прэсы час. «Абажур». Беларуская асацыяцыя журналістаў. «…Асобна варта назваць унікальнае (без перабольшвання) выданне «Брылеўскі летапіс», што выходзіць у падмагілёўскай вёсцы высілкамі Мікалая Яцкова…». Праверана 26 лютага 2013 г.
  7. Яшчэ адно незарэгістраванае, але не адзінае і не апошняе, выданне… Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 ліпеня 2006). Праверана 18 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]