Сельская газэта
Выгляд
(Перанакіравана з «Сельская газета»)
| «Сельская газэта» | |
| Тып | грамадзка-палітычная |
|---|---|
| Выдавец | Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі |
| Краіна | Беларусь |
| Галоўны рэдактар | Сяргей Міховіч |
| Заснаваная | 15 студзеня 1921 (104 гады таму) |
| Мова | беларуская, расейская |
| Штаб-кватэра | Менск, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10-а |
| Наклад | 35 тыс. (2015 год)[1] |
| Афіцыйны сайт | sb.by/belniva |
«Се́льская газэ́та» (наркам. Сельская газета) — грамадзка-палітычная ўрадавая газэта Беларусі, якая асьвятляе пытаньні палітыкі, аграрнай эканомікі, экалёгіі, навукі і культуры[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Першы нумар газэты выйшаў 15 студзеня 1921 году. Больш чым за 90 гадоў існаваньня газэты ў выданьня было больш за дзясятак галоўных рэдактараў і сем назваў. Газэта выходзіла як «Беларуская вёска», «Беларуская веска», «Калгаснік Беларусі», «Савецкі селянін», «Калгасная праўда», «Сельская газета», «Белорусская нива»[2] і ізноў як «Сельская газета».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б Белорусская нива (рас.). Minskby.info. Праверана 11 кастрычніка 2015 г.
- ^ Тацьцяна Пастушэнка Газета «Белорусская нива» 19 мая выпустит 20-тысячный номер (рас.). БЕЛТА. Праверана 11 кастрычніка 2015 г.