ГараШ
ГараШ | |
Жанр | камэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна |
Сцэнарыст | Андрэй Курэйчык |
Прадусар | Мікіта Пінігін |
У ролях | Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў, Арцём Курэнь |
Кампазытар | Дзьмітры Фрыга |
Апэратар | Аляксандар Крупіна |
Мантаж | Сяргей Дзьмітрэнка |
Вытворчасьць | BezBuslou Arts |
Дата выхаду | 2015 |
Працягласьць | 61 хвіліна |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«ГараШ» — беларуская камэдыя, сыткам па сцэнары Андрэя Курэйчыка. Год стварэньня — 2015.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
«ГараШ. Пачатак». Першы бэкстэйдж са здымак |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Афіцыйны трэйлер |
Па вызначэньні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камэдыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове фільму «ГараШ», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філязофская тэма сутыкненьня цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленьнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і саўковымі поглядамі жыхароў Шабаноў, якія зьяўляюцца, па меркаваньні аўтара, адлюстраваньнем каштоўнасьцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцьця[3].
Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільму). Маладога беларуса пасьля пяці гадоў амэрыканскага жыцьця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амэрыканскія рэкамэндацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць сваю саадказнасьць сваёй працай. Старэйшы мэханік, ён жа ўладальнік гэтага гаража (ролю выканаў Аляксандар Кулінковіч), вучыць яго жыцьцю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільму ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасьць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разьбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), а ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў пастсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур’ёзныя гісторыі на глебе сутыкненьня двух мысленьняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасьцямі, з марай пра посьпех і савецкага кансэрватыўнага[5].
Фільм — іранічны погляд на нашу рэяльнасьць, як беларус з заходнім мысленьнем сутыкаецца з нашым беларускім «саўком».
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя стварэньня фільму зьявілася ў кампазітара Дзьмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасьля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнары да фільму.
Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг(ru) планавалі сабраць на праект 80 млн рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым ня менш, стваральнікі фільму прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяваньне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зьняць фільм зь мінімальнымі ўкладаньнямі.
Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Менску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксэмбург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвеліна Сакура(ru), пісьменьнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9].
Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не зьўляецца камэрцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсьліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамэрцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадусараў[12].
Галоўны рэжысэр фільму Андрэй Курэйчык падкрэсьліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» зьяўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13].
17 жніўня 2015 году Андрэй Курэйчык прадставіў тызэр(ru) фільму[14][15].
Кадры са здымачнай пляцоўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сцэнарыст і рэжысэр А. Курэйчык з прамовай напачатку здымак
-
А. Курэйчык разьбівае талерку з імёнамі здымачнай групы
-
Выканаўцы галоўных роляў Юры Навумаў і Аляксандар Кулінковіч падчас грыміраваньня
-
Выканаўцы роляў аўтамэханіка і прадаўца аўтазапчастак
-
Сцэна ўладкаваньня «амэрыканца» ў аўтамайстэрню
-
Сцэна знаёмства дачкі чыноўніка з «амэрыканцам»
-
Сцэна, калі дачка чыноўніка прыехла забіраць машыну
-
Здымачная група разам з акцёрамі і масоўкай
Прэзэнтацыя трэйлера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 кастрычніка 2015 году сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзэнтавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзэнтацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клюбе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і актораў, якія зьняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзэнтацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што у назове фільму, знарочыста хібнае напісаньне слова «гараж» зь літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаваньні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальныя мовы: расейская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:
«Мова „саўка“ — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна у эстэтыцы, сэнсе жыцьця, нашым побыце, яна ў вар’яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Менск. „Гараш“ — гэта не „трасянка“, гэта ўвасабленьне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Эўропа, ці то Расея. Эўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта „гараШ“. „ГараШ“ у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Эўропы: незразумела, дзе, і незразумела, як»[19].
Удзел у кінафэстывалях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2015 году фільм увайшоў у праграму XXII Менскага міжнароднага кінафэстываля «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. На 7 лістапада у рамках кінафэстывалю запланавана прэм’ера, кінатэатр «Перамога», 11 лістапада — кінатэатр «Мір».
Стваральнікі фільму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымачная група
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўтары ідэі: Дзьмітры Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандар Крупіна
- Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
- Рэжысэр-пастаноўшчык: Андрэй Курейчык
- Другі рэжысэр:Аляксандра Барысава
- Асістэнт рэжысэра: Аляксандра Лігорава
- Прадзюсэры: Андрэй Курэйчык, Дзьмітры Фрыга
- Кампазітар: Дзьмітры Фрыга
- Песьня да фільму: Аляксандар Кулінковіч
- Аператары-пастаноўшчыкі: Мікіта Пінігін, Аляксандр Крупіна
- Мастак-пастаноўшчык: Вікторыя Сяліцкая
- Мастак па касьцюмам: Марына Кудраўцава
- Мастак па грыму: Алена Ігнатовіч, Інга Муратава
- Мантаж: Сяргей Дзьмітрэнка
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Персанаж | Актор |
Галоўныя ролі | |
---|---|
Старэйшы аўтамэханік, Б. Г. | Аляксандар Кулінковіч |
Аўтаэлектрык | Юры Навумаў |
«Амэрыканец», Віталь Барзоў | Арцём Курэнь |
Другія ролі | |
Дзяржчыноўнік | Васіль Ніцко |
Кліентка гаража, дачка чыноўніка | Лізавета Шукава |
Прадавец аўтазапчастак | Вадзім Гайдукоўскі |
У эпізодах | |
Аўтамэханік | Алег Грушэцкі |
Хлапчукі-хуліганы з Шабаноў | Глеб Курэйчык |
Васёк, амэр. сябра В. Б. | Аляксей Сапрыкін |
Другі амэр. сябра В. Б. | Аляксандар Крупіна |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Курэйчык здыме Кулінковіча ў сэрыяле пра Шабаны. Радыё «Свабода» (13 мая 2015). Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
- ^ Юлия Тельтевская (19 траўня 2015) Комедия про Шабаны. Лицо проекта - лидер группы «Нейро Дюбель» (рас.). Аргументы и факты. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
- ^ Тарас Тарналицкий Из Шабанов с любовью (рас.) // Белорусы и рынок : газета. — Мн.: ЗАО «Медиарынок», 20 чэрвеня 2015. — В. 1160. — № 27.
- ^ Кирилл Живолович (9 ліпеня 2015) Отвалите все от наших Шабанов! (рас.). БелГазета. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 9 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Сергей Малиновский Андрей Курейчик снимает фильм за «три копейки» (рас.). Комсомольская Правда. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
- ^ Владимир Жданович (22 траўня 2015) Рио де Шабанейро (рас.). Минский Курьер. Праверана 9 жніўня 2015 г.
- ^ Александр Арсёнов (17 жніўня 2015) «Гараш» с Куллинковичем: трагикомедия об автослесаре в Шабанах (рас.). Наша Ніва. Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
- ^ Андрей Курейчик презентовал тизер нового белорусского кинопроекта "ГараШ" (рас.). TUT.BY (17 жніўня 2015). Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
- ^ Алег Грушэцкі Доктар Аўтахаўс // Культура : газэта. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 25 ліпеня 2015. — В. 1208. — № 30.
- ^ Аляксандра Дорская, Адэля Дубавец (30 ліпеня 2015) Курэйчык паказаў фільм з Кулінковічам у галоўнай ролі. Белсат. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2015 г.
- ^ Мария Гриц (23 чэрвеня 2015) Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов (рас.). БелаПАН. Праверана 9 жніўня 2015 г.
- ^ На окраине Минска начались съемки независимого кино — «черной» комедии «ГараШ» по сценарию Андрея Курейчика. Interfax (29 чэрвеня 2015). Праверана 9 жніўня 2015 г.
- ^ Захар Шчарбакоў (26 чэрвеня 2015) Беларускія незалежныя кінематаграфісты пачалі здымкі камедыі "ГараШ" аб жыцці ў Шабанах. БелаПАН. Праверана 9 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2015 г.
- ^ Сергей Малиновский (17 жніўня 2015) Андрей Курейчик выложил в интернет тизер своего фильма «ГараШ» (рас.). Комсомольская правда. Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
- ^ Работа над черной трагикомедией "ГараШ" завершается. Создатели представили первый тизер (рас.). Interfax.by (17 жніўня 2015). Праверана 17 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2015 г.
- ^ Сергей Малиновский (22 кастрычніка 2015) Премьера фильма «ГараШ» пройдет на «Лicтападзе». Комсомольская правда. Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
- ^ Андрей Курейчик показал трейлер сериала про Шабаны "ГараШ". TUT.BY (21 кастрычніка 2015). Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
- ^ Прэзентаваны фінальны трэйлер фільма Андрэя Курэйчыка пра мінскія Шабаны «ГараШ». Наша Ніва (22 кастрычніка 2015). Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
- ^ Захар Щербаков (21 кастрычніка 2015) Андрей Курейчик: «ГараШ» — это фильм о стране на окраине Европы. БелаПАН. Праверана 25 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2015 г.
- ^ Гараш. Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад» (27 кастрычніка 2015). Праверана 27 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 27 кастрычніка 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Грушэцкі Наш адказ Галівуду // Народная Воля : газэта. — Мн.: 15 ліпеня 2015 г. — В. 3999. — № 54. — С. 6.
- Алег Грушэцкі Доктар Аўтахаўс // Культура : газэта. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 25 ліпеня 2015. — В. 1208. — № 30.
- Алег Грушэцкі Іронія шабаноўскага існавання // Новы час : газэта. — Мн.: ТБМ, 4 сьнежня 2015. — В. 462. — № 46. — С. 16.
- Дзяніс Марціновіч Тое, што мы назіраем у Шабанах, мы бачым і ва ўсёй краіне… // Народная Воля : газэта. — Мн.: 10 лістапада 2015. — В. 4033. — № 88. — С. 3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гараш. Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад». Праверана 27 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 27 кастрычніка 2015 г.