Грушэцкія гербу Любіч
Грушэцкія гербу Любіч | |
Тытул | Шляхта, дваранства |
---|---|
Краіна паходжаньня | Польскае Каралеўства |
Прызнаныя ў | Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Першы з роду | Рыцар Мацей (Мацьвей) Грушэцкі |
Адгалінаваньне роду | Расейская галіна(ru) |
Грушэцкія (гербу Любіч) — польскі шляхецкі, а таксама беларускі[1] і расейскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёлаў Грушы(ru) (Грушкі, Грушыцы) (Вялікія і Малыя) (Польшча, Любельскае (Люблінскае) ваяводзтва)[2]. Тыя сёлы, разам зь іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 году ў якасьці адзнакі рыцарскіх заслугаў (за гераізм, праяўлены падчас Грунвальдзкае бітвы) пачынальніку гэтага роду, Мацьвею (Maciej).[3][4], кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясьцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Любельскім ваяводзтве.
Існуюць таксама роды Грушэцкіх іншых гярбоў: Беліна, Радван і Сьлепаврон.
Апісаньне гербу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На шчыце, што мае залатое поле, адлюстраваныя срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі, залаты — на яе паверхні, над падковай. Зьверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страўсавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з апісаньнем і даведкай пра род былі ўнесены ў «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ст. 85).
Галіны роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З польскай лініі найбольш знакаміты (апроч родапачынальніка Мацьвея) Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасьці Жыгімонта III Вазы, пасланьнік пры Найсьвятлейшым Каралі Дзяржавы Гішпанскай і абедзьвюх Індыяў. А таксама Ўладзіслаў Грушэцкі(pl) (1812—1876) — эканаміст, радчы Таварыства крэдытовага земскага, чалец Рады Каралеўства Польскага[5]. Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.
Адна зь лініяў роду асела ў Расеі, пакінуўшы значны сьлед у гісторыі Расеі. Былі баярамі, ваяводамі, сэнатарамі, высокімі генэраламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681 г.г.) расейскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 г.г. Але нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ільлю Фёдаравіча, памерла праз тры дні пасьля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў роднасьці са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Барацінскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынамі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI частку радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губэрняў (Гярбоўнік, II, 85). Астатнія семь галін таго ж роду ўнесены ў VI I I часткі радаслоўнай кнігі Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай губэрняў. Ёсьць яшчэ семь радоў Грушэцкіх, пазьнейшага паходжаньня. Род існуе і сёньня.
На Беларусі найбольш ранейшый зьвесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі[6]
- Себасьцян у 1663 годзе фармальна валодаў маёнткам у Смаленскім ваяводзтве;
- Канстанцін — «Рэчыцкі градзкі рэгент», валодаў пад Рэчыцай маёнткам Жалезьнякі[7]. У 1691-96 валодаў застаўною валокаю у ак. Камары (Аршанскі павет):
па-расейску: «по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия» | ||
("время между-царствия" — пэрыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраньнем Аўгуста II).
- Казімер у 1660 годзе спадчынным ад бацькоў маёнткам Камаровічы[9] (Мсьціслаўскае ваяв.(Чэрыкаўскі раён)). 13 сьнежня 1660 году Казімер Грушэцкі даказваў сваё валоданьне часткай маёнтку Камаровічы квітанцыяй аб уплаце падымнага падатку[10][11]. Унук Казімера, Мікалай Грушэцкі, называў сябе: «Dworzanin JKmci herbu Lubicz dziedzic częsci maiętnosci Komarowicz» (па-беларуску: Прыдворны Яго Каралеўскай Вялікасьці гербу Любіч спадчыннік часткі маёнтка Камаровічы). Ад Казімера пайшлі нашчадкі, якія ў XIX стагодзьдзі жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[6].
Апроч таго
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марцін Рыгоравіч Грушэцкі (1829 — к. 1908, нашчадак Казімера) — кандыдат права, тытулярны саветнік [13], дваранін Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе скончыў Магілёўскую губэрнскую гімназію[14], служыў у Магілёўскім губэрнскім праўленьні. Каля 1868 году пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыюс Ліпецкага павету (сьведчыў купчыя крэпасьці)[15]. Пазьней служыў натарыюсам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыюса Барыса Гуля[16], бацькі пісьменьніка Рамана Гуля(ru). У 1889 узнагроджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера 4-й ст.[17]. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Рыгор (пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году зьехаў з жонкай у Польшчу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 году Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я зьнёс Расею» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля).[18] Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў мэдаль на Парыжскай выставе.
- Альбэрт Рыгоравіч Грушэцкі (1831 — к. 1897, брат Марціна) — стацкі саветнік[19], нар. ў Магілёўскай губэрне, у 1857 годзе пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў(be).
- Грушэцкі Зьміцер Фядотавіч[20] (з Магілёўскай губэрні, Магілёўскага павету, в. Клапінічы (сёньня магчыма — Кляпінічы, Комсеніцкага сельсавету)) — унтэр-афіцэр, служыў на лінкары «Андрей Первозванный», памёр ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя[21].
- У паўстаньні 1863-64гг. прымалі ўдзел:
- Грушэцкі Валяр’ян[22] — дваранін Магілёўскай губэрні. Пражываў ў Магілёве. Адасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. З кастрычніка 1873 па травень 1874 году знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні (пасьля Янісейскай губэрні).
- Грушэцкі Мікалай[23] — дваранін Магілёўскай губэрні. Адасланы на жыцьцё у Томскую губэрню. Са жніўня 1867 па 1871 год знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні.
Грушэцкім таксама належала в. Студзёнкі (Нясьвіскі раён) у XIX ст.[24] Род Грушэцкіх гербу Любіч уваходзіў таксама ў Аршанскі гербар(ru).
Ва Ўкраіне, апроч расейскай галіны, адзін з Грущэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманскага павету. Браніслаў Грушэцкі быў войскі і лоўчы чарнігаўскі; ў Галасковічах (Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафэсар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губэрні, служыў стацкім саветнікам ў Магілёве.
Гэты род у канцы XVI стагодзьдзя быў дастаткова разрослым. У канцы XVIII — пачатку XIХ стагодзьдзя Грушэцкія ў Кіеўскай губэрні жылі ў Васількоўскім (2 роды) — в. Буда, Ярашеўка; Зьвянігарадзкім (3) — в. Цярэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскім (1) — в. Грузкі, Чарнінская буда — паветах. Легітымізаваныя былі 3 роды:
- 1. Кіеўскі п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6.
- 2. Уманскі п., 1803 г. — ч.1.
- 3. Уманскі п., 1816 г. — ч.1. былі aфіцыялістамі графа Патоцкага.
Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутатскага сходу 1906 году.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Макаров А. И. Грушецкие (постановка вопроса о происхождении различных родов Грушецких и опыт родословной росписи могилёвских Грушецких) // Науч. ред. и сост. Д. Я. Романова Живое наследие памяти: коллективная монография. — М.: Институт Наследия, 2022. — Т. 2. — С. 344—418.
- Прачакова Н. А. Паўстанне 1863 года на Магілёўшчыне ў лёсах // Беларуская Смаленшчына. — 26 лістапада 2013.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грушэцкія на сайце «Згуртаваньне беларускай шляхты»
- ^ Genealogia Polska/Gruszecki
- ^ Genealogia Polska/Gruszecki
- ^ Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845 (Gruszecki herbu Lubicz (t. 4 s. 301—302))
- ^ M.J. Minakowski, Genealogia potomków Sejmu Wielkiego
- ^ а б Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта (2004) ГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч» Сьпіс шляхецкіх родаў. Згуртаваньне Беларускай Шляхты. Праверана 5 студзеня 2011 г.
- ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 216 об.
- ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.; ср.: Там жа. Л. 2.
- ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.–87.
- ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 3 об., 85, 86–86 об.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Витебск, 1900. Вып. 28. С. 44.
- ^ Марцін Грыгор'евіч Грушэцкі на сайце «Радавод»
- ^ Российский Некрополь № 3. Буква «Г»
- ^ Выпускники Могилевской гимназии 1814—1909
- ^ Липецкий нотариат (рас.) Липецкая обл. нотариальная палата. Липецкий центр правовой информатизации (2002). Праверана 18 лютага 2011 г.
- ^ Адрес-календарь служащих в Пензенской губ. на 1895 г.. — Прил. к Справ. книжке на 1893 г.. — Пенза: Пенз. ГСК, 1895. — С. 39.
- ^ Город Могилёв/Грушецкий Мартин Григорьевич (рас.) Историческая справка: связь Пензы и Могилева.. Администрация города Пензы (2011). Праверана 06 верасня лютага 2011 г.
- ^ Р. Гуль(ru) Ч.1. До эмиграции // Я унес Россию. Апология русской эмиграции Т. 1.
- ^ Петербургский некрополь. 307. Грушецкий, Альберт Григорьевич // Приложение к Части I сборника «Материалы к истории римско-католического прихода во имя Посещения Пресв. Девой Марией св. Елисаветы и к истории католического кладбища Выборгской стороны в Санкт-Петербурге». — Гатчына: 2010. — С. 581. — 645 с.
- ^ Некропль, боевые действия
- ^ Глава III, Боевые действия
- ^ Списки политических преступников, 1864
- ^ Библиографический справочник участников восстания 1863—1864 гг.
- ^ Аркадзь Куляха. (2007) Жыццё святогоа Рафала Каліноўскага. «Наша вера» № 4(42). — Летам 1860 года ён узяў адпачынак: спачатку быў у Студзёнках каля Нясвіжа, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі (Масі) з Грушэцкіх, а потым быў у Вільні.. Праверана 20 лютага 2011 г.