Гімназія № 8 (Менск)
Выгляд
Каардынаты: 53°55′39.26″ пн. ш. 27°35′41.19″ у. д. / 53.9275722° пн. ш. 27.594775° у. д. Менская гімназія № 8 — навучальная ўстанова, гімназія з гуманітарным ухілам і паглыбленым вывучэньнем францускай мовы. Навучэньне ў гімназіі вядзецца на расейскай і беларускай мовах. Гімназія №8 заснаваная 5 красавіка 1991 году, на базе сярэдняй школы №20 (імя Пятра Купрыянава), адкрытай у 1952 г. Гімназія зьўляецца асацыяванаю школай клюбаў ЮНЭСКА, падтрымлівае сувязь зь ліцэем імя А. дэ С. Экзуперы ў г. Ліёне (Францыя).
Адрас школы: Менск, вул. Я. Коласа, 41. Дырэктар Аладзьіна Натальля Антонаўна.
Выхаванцы гімназіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ксенія Сітнік — сьпявачка, пераможца на конкурсе песень Дзіцячае Эўрабачаньне-2005.
- Франак Вячорка — беларускі моладзевы актывіст, грамадзкі дзеяч.
- Алег Грушэцкі — беларускі літаратар, адзін з заснавальнікаў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў.
Фотагалярэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Будынак гімназіі
-
Галоўны ўваход
-
Кветкавая клюмба перад гімназіяй
-
Двор гімназіі
-
Цэнтральная лесьвіца, упрыгожаная да 1 верасьня