Аршанская бітва (фэст)
Фэст «Арша́нская бі́тва» — штогадовы бардаўскі фэст на вольным паветры. Ладзіцца на беразе ракі Крапівенка каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёну, на месцы аднайменнае бітвы, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстантынам Астроскім атрымалі перамогу над утрая большым маскоўскім войскам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы фэст беларускай аўтарскай песьні «Аршанская бітва» адбыўся 30 жніўня 1991 году па ініцыятыве вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста і гісторыка Юркі Копціка. «Аршанская бітва-92» адбылася 4 верасьня 1992 году. З таго часу фэст штогод праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы, за выключэньнем 1994, 1996—1998 гг. Сам фэст пачынаецца ўвечары й сканчваецца на наступны дзень у раніцы. Выступы адбываюцца амаль на працягу ўсёй ночы[1].
Праграма фэсту не абмяжоўвалася толькі традыцыйным канцэртам, ў розныя гады яна ўключала ў сябе паказальныя выступы рыцарскіх клюбаў, разнастайныя фаер-шоў і нават аднойчы перформанс Алеся Пушкіна «Абуджэньне».
У розны час на фэсьце выступалі: гурт «Gods Tower», гурт «Камэлот», гурт «Evthanazia», гурт «Avalon house», гурт «Sarcastic green», гурт «Хосьпіс» , Андрэй Мельнікаў, Андрэй Хадановіч, Зьміцер Сідаровіч, Віктар Шалкевіч, Зьміцер Бартосік, Лера Сом, Тацяна Беланогая, Алег Грушэцкі, Вольга Акуліч, Ігар Мухін, Лана Медзіч, Анатоль Кудласевіч, Алесь Камоцкі, Алесь Наркевіч, Сяржук Мінскевіч, Аляксей Галіч, Зьміцер Абразцоў, Зьміцер Захарэвіч, Зьміцер Сасноўскі (лідар гурта «Стары Ольса»), Сяржук Доўгушаў (Vuraj), Алег Мізула, Сяргей Шляхтаў, Мікола Рудакоўскі, Ігар Палынскі й іншыя.
Удзел у сьвяткаваньні бралі сябры мастацкай суполкі «Пагоня», а таксама палітыкі і грамадзкія дзеячы Зянон Пазьняк, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч і іншыя.
2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе фэст адбыўся 11 верасьня.
2011
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дата правядзеньня: 10 верасьня, субота, 2011 году.
2012
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дата правядзеньня: 8 верасьня, субота, 2012 году.
Барды-ўдзельнікі фэсту розных гадоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьміцер Бартосік
- Тацяна Беланогая
- Алег Грушэцкі
- Андрэй Мельнікаў
- Зьміцер Сідаровіч
- Лера Сом
- Віктар Шалкевіч
- Андрэй Хадановіч
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрка Копцік Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 12—35.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіны фэсту «Аршанская бітва» ў «Жывым дзёньніку»
- Паліна Сьцепаненка (8 верасьня 2016) Фэст на Крапіўне: чвэрць стагоддзя з перапынкамі. Новы Час. Праверана 29 верасьня 2017 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |