Перайсьці да зьместу

Аксана Спрынчан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аксана Спрынчан
Аксана Вадзімаўна Спрынчан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 жніўня 1973(1973-08-23) (52 гады)
Лунінец, Берасьцейская вобласьць
Бацькі Вадзім Спрынчан
Сужэнец Яраш Малішэўскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, публіцыст
Жанр верш, проза
Мова беларуская
Дэбют газ. «Сафійская крыніца», 2001, вершы
Узнагароды
http://art-s.by/udelniki-aksana-sprynchan.html

Акса́на Спрынча́н (нарадзілася 23 жніўня 1973 году, Лунінец) — беларуская пісьменьніца і паэтка, дырэктарка паэтычнага тэатру «Арт. С.» (art-s.by)[1], сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Аксана Спрынчан навучалася ў менскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1998 г. скончыла асьпірантуру Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2005 — Беларускі Калегіюм.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. З 2006 г. — у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[1].

Аксана Спрынчан з удзельнікамі паэтычнага тэатру «Арт. С»

З 2000 году пачала пісаць вершы, першыя зь іх былі надрукаваныя ў газэце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псэўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 у аб’яднаньні «Літаратурнае прадмесьце». Рэдактар часопісаў «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацьвер» (газэта «Голас Радзімы»). З 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1]. У 2006 разам са Зьмітром Арцюхом стварылі паэтычны тэатар «Арт. С».

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасьля чаго пачала пісаць творы для дзяцей. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газэтах «Голас Радзімы», «Літаратура і Мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і іншых. Частка вершаў пакладзена на музыку, песьні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы.

Калекцыянуе сувэніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленьні[2]. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) таксама паэты. Бабуля Сьвятлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове[3].

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянэр музычных інструмэнтаў[4]. Дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка»[5].

  • 2006 год — Прэмія «Блакітны сьвін»[3].
  • 2008 год — спэцыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасьць дэбютаў» «За філязофскую лірыку»[1].
  • 2009 год — пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009)[6].
  • 2016 год — пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч», за працу «Максім і Вераніка»[7].

Чалецтва ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 2018 год — ў складзе журы на VII Міжнародным паэтычным фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова[8]
  • «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;
  • «Дарога і Шлях» (2006 г.; з Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
  • «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыкляпэдыя пачуцьцяў[9];
  • «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі[10];
  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; зь Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)[11];
  • «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс «Дзеяслоў») — жаноцкі раман[12];
  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, і дачэта Альжбэта: Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура»[13]) — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты[3].
  • «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей[14].
  • «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан ; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. – Луцк : ПВД «Твердиня», 2017[15]. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.
  • Аксана Спрынчан. Беларускі ружанец. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (1) 87. — С. 48—49.
  • «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Улкладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і ў экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад клясыкаў да маладых паэтаў.
  1. 1 2 3 4 Аксана Спрынчан. Kamunikat. Праверана 18 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 18 жніўня 2013 г.
  2. Поэтесса Аксана Спрынчан: Считаю, что лягушка – это символ свободы Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  3. 1 2 3 Юлія Новік Аксана Спрынчан. Минчанка. Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  4. Людміла Рублеўская (27 кастрычніка 2010) Лира, лютня и любовь Культура. Советская Белоруссия. Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  5. Альжбэта Малішэўская–Спрынчан (1 лютага 2014) Лира, лютня и любовь Культура. часопіс «Вясёлка». Праверана 10 траўня 2014 г.
  6. Спрынчан Аксана Вадзімаўна // Публикации. Філялягічны факультэт БДУ. Праверана 18 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 18 жніўня 2013 г.
  7. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Мой Максім Багдановіч”. Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча. Праверана 27 сьнежня 2016 г. Архіўная копія ад 27 сьнежня 2016 г.
  8. Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце. Саюз беларускіх пісьменьнікаў (17 лютага 2018). Праверана 18 лютага 2018 г. Архіўная копія
  9. Аксана Спрынчан. Сучбелліт. ЖываЯ прэзэнтацыя, падзеленая ўзростам і Новым Годам. БелаПАН (24 студзеня 2009). Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  10. Пахі паэзіі НГ-кнігарня: бібліятэка аднаго чытача. Народная Газета (20 лістапада 2008). Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  11. Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. Knihi.by. Праверана 18 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 18 жніўня 2013 г.
  12. Дзеяслоў. Kamunikat.org (студзень 2011). Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  13. Мастацкая літаратура // Бюлютэнь новых паступленняў. — Гародня: Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага, чэрвень, 2013. — С. 43. — 58 с.
  14. Грушэцкі А. Смачнага чытання! // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 19 траўня 2017. — В. 4923. — № 20. — С. 6.
  15. Берлеж М. Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны // Звязда : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 сакавіка 2018. — В. 28677. — № 61. — С. 3.