Грунвальд (летнік)
Каардынаты: 53°34′57.4″ пн. ш. 27°02′56.7″ у. д. / 53.582611° пн. ш. 27.049083° у. д.
«Грунвальд» | |
Шыльда на ўваходзе, каля будынку адміністрацыі летніка | |
Дата ўтварэньня | 1990 |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1993 |
Тып | Дзіцячы аздараўленчы летнік |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць, Койданаўскі раён, пас. Энэргетыкаў |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Дырэктар | Алесь Лозка |
Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], які праводзіўся ў 1990—1993 гг. на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба», у пас. Энэргетыкаў (Койданаўскі раён, Менская вобласьць). Летнік названы ў гонар Грунвальдзкай бітвы. Арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам (ГБК) менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам[2][3] менскіх беларускамоўных клясаў і школаў на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба» ў пас. Энэргетыкаў (Койданаўскі раён Менская вобласьць). Грошы на гэтую справу выдзяліў Менскі абласны савет прафсаюзаў.
Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 году. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні. Назва «атрады» была зьмененая на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Менская, Полацкая, Віленская і Наваградзкая. Харугвы насілі толькі назву гарадоў, ня маючы дачыненьня да стаўленьня і паходжаньня дзяцей да гэтых гарадоў. Дзяцей было больш за дзьвесьці чалавек у зьмену. Галоўным чынам гэта былі вучні менскіх беларускіх клясаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасьціразовае харчаваньне, вандроўкі ў Нясьвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. Завадатарамі і выхавацелямі былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.
Сярод мерапрыемстваў, якія праводзіліся (апроч такіх, як Дзень Няптуну, альбо Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэньне Грунвальдзкай бітвы.
Удзельнікі летніку прымалі ўдзел у 1992 г. у археалягічных раскопах пад Менскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашэньціла знайсьці падчас раскопаў пярсьцёнак прыкладна XIII стагодзьдзя.
У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» разьмяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лягер «Лясун» Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнесьлі вялікую разнастайнасьць у жыцьцё «Грунвальду» скаўцкімі гульнямі і забавамі.
Кіраўніцтва, выхаванцы і госьці летніка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дырэктарам летніку быў Алесь Лозка, намесьнікам — Алесь Шалевіч.
Некаторыя з завадатараў:
- Зьміцер Марчук (удзельнік каманды кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава[4]),
- Вальжына Цярэшчанка (бард-сьпявачка),
- Віктар Івашкевіч (адзін зь лідэраў Беларускага народнага фронту),
- Генадзь Вінярскі (дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор»),
- Сьвятлана Дзядова,
- Ксенія Дзягілева (мастачка),
- Валеры Пазьнякевіч (філёляг),
- Вольга Харламава (палітоляг),
- Андрэй Вашкевіч,
- Алена Леановіч,
- Алена Панада і інш..
Найбольш вядомыя з выхаванцаў зь першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменьнік, адзін з арганізатараў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў і нашчадак удзельніка Грунвальдзкай бітвы — рыцара Мацея Грушэцкага), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў; перакладчык[5][6], дыякан Рымска-Каталіцкага Касьцёла[7]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасьць» на БТ) [8].
Вядомыя госьці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменьнік Кастусь Тарасаў, гісторык Анатоль Грыцкевіч, ксёндз Ян Матусевіч.
У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лябараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытуту адукацыі).
Фотагалерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Узьняцьцё сьцягу на адкрыцьці 1-га Беларускамоўнага дзіцячага летніку Грунвальд, 1990. Сьпіной — Алег Грушэцкі, тварам — Зьміцер Марчук
-
Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд, 1990. Унізе зьлева направа — Мікола Гракаў, Алег Грушэцкі, празь дзяўчыну — Зьміцер Марчук. Уверсе з крыжом на кашулі — Ксенія Дзягілява, побач Уладзімер Панада
-
Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд. Здымак у канцы зьмены. 1990. Сядзіць другі справа бард Сяржук Сокалаў-Воюш
-
Падрыхтоўка да сьвяткаваньня перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1990
-
«Конь» зь Вітаўтам на сьвяткаваньні Грунвальдзкай бітвы, 1990
-
Сьвяткаваньне перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1990
-
Экскурсія ў Нясьвіж, старэйшая харугва, 1990
-
Адкрыцьцё Беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд», 1991
-
У ролі князя Вітаўта — Зьміцер Марчук на сьвяце перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1991
-
Вітаўт з князёўнай на сьвяце перамогі ў Грунвальдзкай бітве, 1991
-
Дзень жарту, 1992
-
Прыманьне ўдзелу ў археалягічных раскопах, 1992
-
Удзельнікі скаўцкага лягеру «Лясун», 1992
-
Гульні скаўтаў (перадача чалавека праз «павуціну»), 1992
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мазурына Н.Г. Тэарытычны раздзел. Тэма 1. Народная педагогіка, этнапедагогіка: сутнасць, гістарычнае развіццѐ // Народная педагогіка. — Мн.: БДПУ імя М. Танка, 2015. — С. 7. — 70 с.
- ^ Ад ТБШ з Заходяй Беларусі да сённяшняга РГА «ТБШ»: 90 год. Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Праверана 23 сьнежня 2012 г.
- ^ Алесь Лозка. Народная педагогіка і сутнасць новай мадэлі дашкольнага навучання і выхавання «Этнасад»
- ^ Зоркі абяцаюць перамогу Саннікаву. Наша Ніва (23 эрвеня 2010). Праверана 14 лютага 2019 г.
- ^ Гісторыя дзейнасці секцыі
- ^ Адраджэнне і сучаснасць залатагорскай парафіі
- ^ Пяць семінарыстаў атрымалі ў Мінску дыяканскае пасвячэнне (+фота)
- ^ Передачи Первого канала: «Існасць»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Л. Чарон. Беларускі аазіс // Газ. «Наша слова» №6, жнівень, 1990 г. — С. 8.
- Анатоль Каляда. Пад ветразем «Грунвальда» // Газ. «Літаратура і Мастацтва» №34 (3548), 24 жніўня 1990 г. — С. 4.