Перайсьці да зьместу

Завадатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніка «Грунвальд», 1990 г.

Завадатар (важаты) — пэдагог, які працуе зь дзіцячым калектывам ці аб’яднаньнем. Упершыню паняцьце і сам тэрмін зьявіўся ў 1922, у дачыненьні да дзіцячай Піянэрскай арганізацыі CCСР. Так тады звалі кіраўніка піянэрскага атрада. У Савецкім саюзе склад завадатараў для піянэрскіх летнікаў фармаваўся з камсамольцаў (чальцоў ВЛКСМ).

З 1991 г., пасьля роспуску Піянэрскай арганізацыі, тэрмін ня мае нарматыўнага вызначэньня.

Для агульнаадукацыйных устаноў уведзена пасада «Старэйшага завадатара», які працуе зь дзіцячымі грамадзкімі аб’яднаньнямі. Але для загарадных дзіцячых аздараўленьчых летнікаў і іншых устаноў адпачынку і аздараўленьні дзяцей пасада агульнаўжывальная і ў паўсядзённай маўленчай практыцы часьцей замяняе больш правільныя найменьні пасад «выхавальнік» ці «пэдагог-арганізатар».