Перайсьці да зьместу

Беларусбанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ААБ Беларусбанк»)

Каардынаты: 53°53′25″ пн. ш. 27°31′18″ у. д. / 53.89028° пн. ш. 27.52167° у. д. / 53.89028; 27.52167

«Беларусбанк»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БВФБ: Беларусбанк
Дэвіз Заўсёды побач!
Заснаваная 30 жніўня 1995 (29 гадоў таму)
Уласьнікі Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Маскоўскі раён, прасп. Дзяржынскага, д. 18[1]
Ключавыя фігуры Віктар Ананіч[2], Зьміцер Круты[3]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 4 633,6 млрд рублёў (BYR, 2009 год; 1 652,9 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 517,3 млрд BYR (2009 год; 184,5 млн $)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь[6]
Даччыныя кампаніі Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора[7][8]

Акцыянэ́рны ашча́дны банк «Беларусба́нк» — найбуйнейшы[9] беларускі банк, утвораны ў 1995 годзе шляхам зьліцьця Ашчаднага банку Беларусі і камэрцыйнага «Беларусбанку». Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

На 1 лютага 2019 г. меў 6 абласных управаў, 20 філіяў, 1319 аддзяленьняў, 104 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 109 абменных пунктаў у Беларусі[10], а таксама 2 прадстаўніцтвы за межамі краіны — у Франкфурце-на-Майне (Нямеччына; з 2003 г.) і Пэкіне (з чэрвеня 2007 г.; Кітай)[11]. Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (98,76% акцыяў)[12]. На 1 верасьня 2014 г. выпусьціў звыш 5,6 млн аплатных картак, якія абслугоўваліся больш за 1,2 тыс. банкаматамі (29,5% рынку), 2,4 тыс. інфакіёскамі (64,4% рынку) і прымаліся да аплаты звыш 28 тыс. прадпрыемствамі гандлю і паслуг (50% рынку)[13]. На 18 лютага 2018 г. ва ўласным падпарадкаваньні меў 5 даччыных прадпрыемстваў: «ААБ Брокер», «ААБ Лізінг», «ААБ Санаторы Спадарожнік», «ААБ Цэнтар аздараўленьня Сонечны», «ААБ Кансалт»[14].

Годам стварэньня банку лічыцца 1922 год, калі рашэньнем Савету народных камісараў РСФСР былі ўсталяваныя ашчадныя касы, якія прымалі грашовыя сродкі насельніцтва. Гэтыя грошы плянавалася накіраваць на індустрыялізацыю эканомікі СССР. У 1923 годзе ў Менску адкрылася ашчадная каса №16, зь якой пачалося разьвіцьцё ашчаднай справы ў Беларусі. У 1927 годзе касы пачалі прымаць падаткі, зборы і камунальныя плацяжы. У 1930—1931 гадох было ўтворанае Галоўнае ўпраўленьне Дзяржпрацкасаў і Дзяржкрэдыту БССР, а таксама пачалася рэформа сэрыі ашчадкасаў з улікам адміністрацыйнага падзелу рэспублікі. З 1941 да 1945 году грашовая наяўнасьць і каштоўнасьці былі эвакуяваныя ў Казань. У 1962—1963 гадох ашчадныя касы былі падпарадкаваны Дзяржбанку СССР. У 1970 годзе пачаўся экспэрымэнт па выплаце заработнай платы праз ашчадныя касы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне. У 1987 годзе ашчадныя касы былі пераўтвораны ў «Ашчадны банк», пачалася выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы грамадзянаў, а таксама ўтвораны «Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банку СССР».

У 1991 годзе Беларускі рэспубліканскі банк атрымаў магчымасьць самастойна вызначаць парадак правядзеньня дэпазытных і крэдытных апэрацыяў, адсоткавыя стаўкі і ўмовы выдачы крэдытаў, у гэтыя жа годзе быў утвораны «Ашчадны Банк Рэспублікі Беларусь»[15].

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №340 ад 30 жніўня 1995[16] году адбылося аб’яднаньне Ашчаднага банку і камэрцыйнага банку «Беларусбанк» у ААТ "ААБ «Беларусбанк». У 1996 годзе ў склад банку ўвайшлі галіновыя банкі «Белсувязьбанк» і «Белчыгункабанк». З 1997 году банк пачаў абслугоўваць аплатныя карткі MasterCard, з 1998-га — і карткі Visa. У 1999 годзе атрымлівае крэдытную ацэнку ад Tomson Financial BankWatch (г. Чыкага, штат Іліной, Злучаныя Штаты Амэрыкі), з 2001-га — ад «Fitch Ratings(uk)» (г. Нью-Ёрк, ЗША). На 2004 год выпусьціў 1 мільён плястыкавых картак ды першым зь беларускіх камэрцыйных банкаў прыступіў да продажу аблігацыяў фізычным асобам[15]. Паводле ўказу № 257 ад 7 чэрвеня 2005 году ў склад банку ўвайшоў «МенскКомплексБанк»[17]. У лютым 2006 году банк адзначыў выпуск мільённай карткі MasterCard, 9 кастрычніка — першым сярод банкаў краіны дасягнуў выпуску 2 мільёнаў плястыкавых картак. У траўні 2007 году выпусьціў мільённую картку Visa[15].

З 8 сьнежня 2008 году да новага году прыпыняў пазычаньне на набыцьцё збудаванага жытла[18], а таксама спыніў выдачу пазыкаў у замежных валютах за 14 дзён да адпаведнага загаду Нацыянальнага банку[19].

У 2009 годзе чысты прыбытак склаў 419,1 млрд рублёў[20] (2009 год; 149,5 млн $[21]). Прыбытак Беларусбанку ў 2010 годзе склаў 511 млрд рублёў[22][23]. У 2010 г. на банк прыпадала 42% абсягу выдадзеных пазык, якія атрымалі звыш 800 тыс. жыхароў Беларусі[24]. На 1 сьнежня 2013 году сродкі фізычных асобаў у «Беларусбанку» складалі 48 трлн рублёў, зь іх 3 млрд даляраў (61,4 %) у замежнай валюце і 18,5 трлн у беларускіх рублях[25].

У 2020 годзе «Беларусбанк» павялічыў долю на рынку пазыкаў на нерухомасьць да 66 %[26]. 6 ліпеня 2022 году «Беларусбанк» пачаў адкрываць уклады ў кітайскіх юанях для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў. Тэрмін укладу складаў ад 92-х дзён (3-х месяцаў) да 1090 дзён (3-х гадоў). Стаўкі па ўкладах дасягалі 3,5 % гадавых[27].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Беларусбанку»[28]. У жніўні таго ж году да санкцый ЭЗ далучылася Швайцарыя[29].

Украіна ў кастрычніку 2022 году ўвяла санкцыі супраць банка[29], а ў студзені 2023 году — і супраць яго даччынай[30] кампаніі «ААБ Лізінг»[31]. У 2022[29] і 2023[32] гадах Беларусбанк трапляў пад санкцыі Канады.

  1. ^ Візытная картка // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2021 г. Праверана 5 лютага 2021 г.
  2. ^ Управа // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2021 г. Праверана 5 лютага 2021 г.
  3. ^ Наглядальная рада // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2021 г. Праверана 5 лютага 2021 г.
  4. ^ https://www.nbrb.by/system/Banks/FinancialPosition/BalanceSheet
  5. ^ https://belarusbank.by/ru/33139/33151/33153/11163/32717
  6. ^ https://belarusbank.by/ru/33139/15452/15564
  7. ^ https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  8. ^ https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  9. ^ Все банки Беларуси
  10. ^ Структура банка // ААТ «ААБ Беларусбанк», 1 сакавіка 2017 г. Праверана 18 лютага 2019 г.
  11. ^ Прадстаўніцтвы // ААТ «ААБ Беларусбанк» Праверана 18 лютага 2019 г.
  12. ^ Інфармацыя аб акцыянерах Інфармацыя для інвэстараў і акцыянэраў. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 18 лютага 2019 г.
  13. ^ Плацежныя карткі Беларусбанка атрымліваюць статус дысконтных у сетцы «Эўраопт» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 верасьня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2014 г.
  14. ^ Статуты дачынных таварыстваў і ўнітарных прадпрыемстваў банкаўскага холдынгу // ААТ «ААБ Беларусбанк» Праверана 18 лютага 2019 г.
  15. ^ а б в Гісторыя банка. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
  16. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 1995 году № 340 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 студзеня 2007). Праверана 12 лютага 2011 г.
  17. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 № 257 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 лютага 2011 г.
  18. ^ «Беларусбанк» спыніў крэдытаваньне жыльля. Радыё «Свабода» (15 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
  19. ^ Нацбанк: крэдыты ў валюце не выдаваць. Радыё «Свабода» (22 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
  20. ^ Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць за 2009 год у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі (рас.) Дзейнасьць банка. ААТ «ААБ Беларусбанк» (30 красавіка 2010). Праверана 10 лютага 2011 г.
  21. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 10 лютага 2011 г.
  22. ^ Гадавая спаваздача 2011
  23. ^ Отчет о прибыли и убытках за 2010 год ОАО «Акционерный Сберегательный банк „Беларусбанк“» (рас.)
  24. ^ Юры Шчучэнка. Юані трапілі ў скарбонку // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2011. — № 22 (26886). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  25. ^ Сяргей Куркач. Насельніцтва трымае ў «Беларусбанку» $3 млрд у валюце // Зьвязда. — 20 сьнежня 2013. — № 240 (27605). — С. 2.
  26. ^ Беларусбанк у 2020 годзе павялічыў долю на рынку крэдытавання нерухомай маёмасці да 66 працэнтаў // БелТА, 5 лютага 2021 г. Праверана 5 студзеня 2021 г.
  27. ^ «Беларусбанк» пачаў адкрываць уклады для юрыдычных асобаў у кітайскіх юанях // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 ліпеня 2022 г. Праверана 6 ліпеня 2022 г.
  28. ^ Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings (анг.). Fitch Ratings(uk) (2021-08-20). Праверана 2021-08-25 г.
  29. ^ а б в Открытое акционерное общество "Сберегательный банк "Беларусбанк"
  30. ^ АСБ Лизинг зарегистрировал дочернюю лизинговую компанию в России
  31. ^ Товариство з обмеженою відповідальністю "АСБ Лізинг"
  32. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.) Global Affairs Canada

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]