Ігар Луцкі
Ігар Луцкі | |
![]() | |
Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Алесь Карлюкевіч |
Кіраўнік сталічнага тэлебачаньня | |
2017 - 3 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1972 (49 гадоў) Столін |
Адукацыя: | БДУ і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Ігар Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 4 чэрвеня 2020 году).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1994 годзе і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце ў 2000 годзе.
У 1995—2000 гадах працаваў у Міністэрстве па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — дарадчык-кансультант, намесьнік загадчыка аддзелу інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзыдэнта, у 2002—2004 гадах працаваў у апараце Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах — намесьнік дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008—2014 гадах — першы намесьнік дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намесьнік міністра інфармацыі, у 2018—2020 гадах узначальваў Сталічнае тэлебачаньне (СТБ).
4 чэрвеня 2020 году прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.