Перайсьці да зьместу

Лілія Ананіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лілія Ананіч
Міністар інфармацыі Беларусі
30 чэрвеня 2014 — 28 верасьня 2017
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч (2014)
Андрэй Кабякоў (2014-2017)
Папярэднік: Алег Праляскоўскі
Наступнік: Алесь Карлюкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 2 студзеня 1960(1960-01-02) (64 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:

Лі́лія Станісла́ваўна Ана́ніч (дзявочае прозьвішча Яцэвіч[2]; нарадзілася ў 1960, в. Леванова, Барысаўскі раён) — беларуская журналістка і дзяржаўны дзяяч, міністар інфармацыі Беларусі (2014—2017).

Нарадзілася ў вёсцы Леванова Мётчанскага сельсавету Барысаўскага раёну БССР (цяпер Беларусь). Скончыла ў роднай вёсцы 8-гадовую школу. Маці пісала вершы на беларускай мове, з адным зь якіх (пра Янку Купалу) Лілія выступіла на конкурсе чытальнікаў у Барысаве і затым у Менску. У 1977 г. паступіла на факультэт журналістыкі БДУ, прачытаўшы ўласны беларускамоўны верш пра Якуба Коласа на ўступным іспыце[3].

У 1982 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У. І. Леніна[4], у 2000 годзе — Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982—1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам менскай раённай газэты «Шлях камунізму». У 1984—1992 гадах — рэдактар, старэйшы рэдактар Навукова-дасьледчага інстытуту сродкаў аўтаматызацыі (г. Менск), у 1992—1996 гадах — рэдактар, галоўны спэцыяліст, намесьнік начальніка ўпраўленьня сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі. У 1996—2001 гадах была намесьнікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Дзяржаўнага камітэту Беларусі па друку. У 2001—2003 гадах — намесьнік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 году — першы намесьнік міністра інфармацыі.

На пасадзе міністра інфармацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 чэрвеня 2014 г. прызначаная на пасаду міністра інфармацыі Беларусі[5]. За час працы на гэтай пасадзе ў 2015 годзе вынесла папярэджаньні выданьням «Газета Слонімская», Intex-Press, «Ганцавіцкі час», у 2017 — «Наша Ніва» і Tut.by. 5 чэрвеня 2015 году загадам № 233 абмежавала доступ да сайту kyky.org. Не заступілася за журналіста Паўла Дабравольскага, якога зьбіла міліцыя. Лічыла, што выданьне кніг нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «неактуальнае ў сьвятле нацыянальнага кнігавыданьня». Падтрымала затрыманьне аўтараў расейскай агенцыі REGNUM. Ухваліла прапагандысцкі фільм пра справу «Белага легіёну» і заявіла, што БТ законна апублікавала праслухоўваньне прыватнай тэлефоннай размовы Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча[6]. FM-радыёстанцыя Альфа-радыё(ru) ад студзеня 2015 году ўваходзіць у буйную аб’яднаную рэдакцыю «СБ. Беларусь Сегодня»[7][8].

У лютым 2017 году палітоляг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасьці суаўтаркі да кнігі кандыдата філялягічных навук В. Вараб’ёва, прысьвечанай СМІ ў Беларусі, ня ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра… лоўка скарыстала сваё службовае становішча»[9].

28 верасьня 2017 году Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Л. Ананіч была вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі[10]. З 2018 яна — старшыня некамэрцыйнага Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку[11].

Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2019 годзе стала дэпутаткай палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. Заняла пасаду намесьніка старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па правох чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[12].

У 2022 г. Ананіч выступіла ініцыятаркай рэпрэсіўных зьменаў у законадаўстве, паводле якіх рэжым Лукашэнкі атрымаў магчымасьць пазбаўляць грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасьць», а таксама ініцыявала дэнансацыю пратаколу аб падачы скаргаў у Камітэт правоў чалавека ААН[13].

Узнагароды й дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Пять фактов о Лилии Ананич: писала стихи, подписывала предупреждения независимым изданиямиНаша Ніва.
  2. ^ Змитер Панковец (30 чэрвеня 2014) Пять фактов о Лилии Ананич: писала стихи, подписывала предупреждения независимым изданиями (рас.). Наша Ніва.
  3. ^ Тацяна Падаляк. З чаго пачынаецца Радзіма // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2012. — № 23 (27138). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Руководство (рас.). Министерство информации Республики Беларусь. Архіўная копія ад 27 верасьня 2017 г.
  5. ^ Ананіч назначана міністрам інфармацыі Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 30 чэрвеня 2014 г. Архіўная копія ад 30 чэрвеня 2014 г. Праверана 3 сакавіка 2016 г.
  6. ^ 7 фактаў, якімі запомнілася Лілія Ананіч на пасадзе міністра інфармацыі. Радыё Свабода.
  7. ^ Альфа Радио Беларусь (рас.). VKПраверана 6 красавіка 2018 г.
  8. ^ Надзея Дрыла. Адказнасьць за сваё слова // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2015. — № 10 (27868). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ https://belisrael.info/?p=9806
  10. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 «О Л. С. Ананич» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  11. ^ Контакты (рас.). Союз издателей и распространителей печати. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  12. ^ http://house.gov.by/by/deputies-by/view/ananich-lilija-1024/
  13. ^ Пазбаўленьне грамадзянства «экстрэмістаў» і амністыя без палітвязьняў. Хто з дэпутатаў стаіць за адыёзнымі зьменамі заканадаўства — Радыё Свабода, 29 сьнежня 2022