Столінскі раён
Столінскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Столін |
Кіраўнік | Рыгор Пратасавіцкі[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 73 101[2] |
Шчыльнасьць | 21,9 чал./км² |
Плошча | 3342 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 144 м[3] |
Месцазнаходжаньне Столінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
http://stolin.brest-region.gov.by/by/ Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сто́лінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Адімністрацыйны цэнтар — горад Столін. Столінскі раён мяжуе з Лунінецкім і Пінскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, з Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці. Самы вялікі адміністрацыйны раён Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны 15 студзеня 1940 году.
У 1958—1963 гадох з авіячасткі Балтыйскага флёту СССР у Быхаўскім раёне (Магілёўская вобласьць) на Столінскі вайсковы палігон накіроўвалі самалёты для скіданьня сьпісаных ядзерных бомбаў РДС-4 «Тацяна» бяз ужо зьнятага ядзернага зараду. Бомбы важылі па 1200 кг і пакідалі на Альманскіх балотах радыёактыўны сьлед ад няздымнай нэўтроннай крыніцы нават бязь ядзернага зараду. У выніку магутнасьць выбуху складала ад 2 да 4-х кілятонаў у тратылавым эквіваленце[4].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйна Столінскі раён падзелены на 19 сельсаветаў. Агульная колькасьць населеных пунктаў у раёне — 98 (у тым ліку гарады Столін, Давыд-Гарадок, рабочы пасёлак Рэчыца).
На тэрыторыі раёну знаходзіцца заказьнік «Альманскія балоты» — найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 89,0 тыс.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 84,0 тыс.; 2009 год — 80 695 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 73 745 чал.[6]; 2017 год — 73 331 чал.[7]; 2018 год — 73 101 чал.[2]
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты раёну (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны (самая вялікая вёска ў вобласьці), Рубель, Манькавічы. На сьнежань 2013 году ў Столінскім раёне налічвалася 98 вёсак[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://stolin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=10219&Itemid=645&lang=ru
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Мікалай Чэркас. Балота пад грыфам «сакрэтна» / гал.рэд. Уладзімер Малашэвіч // Птушкі і мы : часопіс. — Менск: Ахова птушак Бацькаўшчыны, 2014. — № 2 (25). — С. 7—10.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Цывілізаваная глуш // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Столінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў