Перайсьці да зьместу

Стаўрапольскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стаўрапольскі край
Ставропольский край

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Фэдэральная акруга Паўночна-Каўкаская
Эканамічная акруга Паўночна-Каўкаская
Статус край Расеі[d]
Уваходзіць у Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Стаўрапаль
Дата ўтварэньня 13 лютага 1924[1]
Кіраўнік Аляксандар Чарнагораў
Афіцыйныя мовы расейская
Насельніцтва (2015) 2 799 473
Шчыльнасьць 42,31 чал./км²
Плошча 66 160 км²
Месцазнаходжаньне Стаўрапольскага краю
Стаўрапольскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +3
Код ISO 3166-2 RU-STA
Тэлефонны код 865 і 879
Код аўтам. нумароў 26 і 126
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Стаўрапо́льскі край (па-расейску: Ставропольский край) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні эўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласьцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардына-Балкарыяй.

Утвораны 13 лютага 1924 году пад назовам Паўднёваўсходняя вобласьць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўкаскі край, з 17 сакавіка 1937 — Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943 — Стаўрапольскі край.

Край разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Прадкаўказьзя і на паўночным схіле Вялікага Каўказу.

Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, полімэталы, будаўнічыя матэрыялы. Найболей вядомыя радовішчы: газу — Сэнгілееўскае і Паўночна-Стаўрапольска-Пелагіадзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапольскага краю занятая Стаўрапольскім узвышшам, што пераходзіць на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіна. На поўначы ўзвышша зьліваецца з Кума-Маныцкай ўпадзінай. У паласе перадгор’яў вылучаецца курортны раён Каўкаскіх Мінэральных Водаў з горамі-лякалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бэштаў).

Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Подкумкам, Золкай і іншыя. Азёры нешматлікія: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хак і іншыя.

Стаўрапольскі край разьмешчаны, збольшага, у стэпавай і паўпустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і поўночным усходзе — палынава-злакавая расьліннасьць з саланцамі і саланчакамі. Стэпы большай часткай распаханы. На высокіх участках Стаўрапольскага ўзвышша — масівы шырокалісьцевых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпе ёсьць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — камышовы кот і кабан. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.

Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (электратэхнічнае абсталяваньне, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінэральныя ўгнаеньні), электраэнэргетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на гадоўлі збожжа і сланечніка, вядучая роля ў жывёлагадоўлі належыць жывёлагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока разьвітае садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, сьвінагадоўля, пчалярства.

Колькасьць насельніцтва 2718 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасьць насельніцтва 40,9 чал./км² , удзельная вага гарадзкога насельніцтва 56,2 %. Большасьць насельніцтва краю складаюць расейцы — 81,6 %. Традыцыйна вялікія ў краі этнічныя суполкі армянаў (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігодзьдзі ўзрасла колькасьць дагестанскіх народаў , асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмэны, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе зьяўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва краю да славянскага засяленьня. Для перадгорных раёнаў тое ж можна сказаць пра асэтынаў, адыскія народы і абазіны.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад краю ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкаваньня, 10 гарадоў раённага падпарадкаваньня, 18 рабочых і курортных паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодзк, Будзёнаўск.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ http://nozdr.ru/data/media/biblio/enc/bse/БСЭ,%203-е%20изд,%20(1969-1981)%2030%20томов/БСЭ%20т.24%20(1976)%20кн.1.%20Собаки%20-Струна.pdf