Магілёўскае паўстаньне (1661): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 213.87.162.91 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Yaraslau Zubrytski
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 35: Радок 35:
== Месца пахаваньня ==
== Месца пахаваньня ==
Целы забітых маскоўцаў пахавалі на сучаснай пл. Арджанікідзэ, у выніку чаго гэтае месца да сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] насіла назву «Касьцярня». У 2007 годзе на месьце спачыну маскоўскіх стральцоў мясцовымі ўладамі была пабудаваная аўтазапраўка. Парэшткі расейскіх жаўнераў былі скінутыя экскаватарам у роў<ref>{{Спасылка | аўтар = Зьміцер Мышкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://pda.nn.by/kamentary/8565.html| загаловак = Фашиствующие руководители, уймитесь!| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
Целы забітых маскоўцаў пахавалі на сучаснай пл. Арджанікідзэ, у выніку чаго гэтае месца да сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] насіла назву «Касьцярня». У 2007 годзе на месьце спачыну маскоўскіх стральцоў мясцовымі ўладамі была пабудаваная аўтазапраўка. Парэшткі расейскіх жаўнераў былі скінутыя экскаватарам у роў<ref>{{Спасылка | аўтар = Зьміцер Мышкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://pda.nn.by/kamentary/8565.html| загаловак = Фашиствующие руководители, уймитесь!| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.

== Літаратура ==
* Бацюкоў, А. На магіле маскоўскіў стральцоў // Наша гісторыя, №3, 2018, с.48-52. ISBN 2617-2305


== Крыніцы і заўвагі ==
== Крыніцы і заўвагі ==

Вэрсія ад 14:08, 18 сакавіка 2019

Магілёўскае паўстаньне
Дата: 1 лютага 1661
Месца: Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае
Вынік: вызваленьне места ад маскоўскага войска і вяртаньне Магілёву магдэбурскага права
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Царства Расейскае
Страты
невядома3000—7000 чалавек

Магілёўскае паўстаньне адбывалася 1 лютага 1661 року, падчас вайны 1654—1661 рокаў. Жыхары акупаванага маскоўскімі войскамі Магілёва за некалькі гадзінаў зьнішчылі шматтысячны гарнізон і вызвалілі места. Пасьля гэтага кароль Рэчы Паспалітае Ян Казімер Ваза вярнуў Магілёву Майдэборскае права, адабранае ў 1654 року пасьля таго, як магілёўцы здаліся маскавітам бяз бою.

Перадумовы

У 1660 року, заключыўшы мір са Швэцыяй, Рэч Паспалітая накіравала свае сілы супроць маскоўскага войска і атрымала некалькі бліскучых перамогаў, прасунуўшыся на ўсход ад Ляхавічаў да Бярэзіны.

У занятым маскоўскімі войскамі местах расла незадаволенасьць мясцовага насельніцтва сваім паднявольным становішчам, што прывяло да шэрагу хваляваньняў. Пасьля таго, як войска Вялікага Княства й Кароны разьбіла расейцаў на рацэ Басі, зручны момант для паўстаньня зьявіўся ў Магілёве[1].

Паўстаньне

Быў распрацаваны плян паўстаньня, паводле якога ўсе гаспадары, у якіх стаялі па хатах маскоўскія ратнікі, мусілі абясшкодзіць іхнюю зброю, дастаўшы крэмень ці іншым чынам папсаваўшы яе. Датай пачатку паўстаньня было прызначанае 10 лютага. Да апошняе хвіліны расейцы не здагадваліся пра змову месьцічаў.

Прычынай заўчаснага (ня 10, а 1 лютага) пачатку паўстаньня называюцца зьняважлівыя паводзіны расейскіх жаўнераў на гандлёвай плошчы. У звычайны рынкавы дзень царскія вайскоўцы пачалі крыўдзіць і зьневажаць гандлярак. Паводле легенды, умоўны заклік «Пара!» тады вымавіў ля ратушы бурмістар Язэп Левановіч, што кіраваў падрыхтоўкай паўстаньня. На гукі звону зьбегліся местачкоўцы, неўзабаве ім на дапамогу прыйшлі выпушчаныя з турмы ваеннапалонныя, і за некалькі гадзінаў напружанага бою была зьнішчаная практычна ўся маскоўская залога (па розных ацэнках, ад трох да сямі тысячаў чалавек). Уцяклі толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да Рослава, паведамілі, што «могилевские мещане... изменили... ратных людей в Могилеве всех порубили»[2]. Тры ваяводы і некалькі афіцэраў былі захоплены ў палон і адпраўлены ў Варшаву.

Вынікі

За паўстаньне Магілёву было вернутае Майдэборскае права, адабранае ў 1654 року пасьля таго, як места было аддадзенае маскоўскаму войску бяз бою, а таксама места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — Пагоня»[3] і вялікую пячатку. Найбольш актыўныя ўдзельнікі паўстаньня атрымалі шляхецтва.

Падобныя паўстаньні адбыліся ў Дзісьне, Себежы, Гомелі й іншых местах, што яскрава сьведчыла пра незадаволенасьць іхніх жыхароў новай уладай[1].

Месца пахаваньня

Целы забітых маскоўцаў пахавалі на сучаснай пл. Арджанікідзэ, у выніку чаго гэтае месца да сярэдзіны XX стагодзьдзя насіла назву «Касьцярня». У 2007 годзе на месьце спачыну маскоўскіх стральцоў мясцовымі ўладамі была пабудаваная аўтазапраўка. Парэшткі расейскіх жаўнераў былі скінутыя экскаватарам у роў[4].

Літаратура

  • Бацюкоў, А. На магіле маскоўскіў стральцоў // Наша гісторыя, №3, 2018, с.48-52. ISBN 2617-2305

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ а б Магілёў — Паўстаньне Апэндыкс. Грамадзкае аб’яднаньне «Лекарскі саюз». Праверана 2 чэрвеня 2011 г.
  2. ^ Сагановіч, Генадзь Невядомая вайна: 1654-1667. Пералом. Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь». Праверана 2 чэрвеня 2011 г.
  3. ^ Магілёў // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  4. ^ Зьміцер Мышкоўскі Фашиствующие руководители, уймитесь!. Наша НіваПраверана 2 чэрвеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі