Бася

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Бася
Выток каля в. Анціпенкі
Вусьце Проня
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 104 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,3 м³/с
Плошча басэйну 955 км²
Нахіл воднай паверхні 0,68 ‰

Ба́ся — рака ў Магілёўскай вобласьці Беларусі, правы прыток Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 104 км. Плошча вадазбору 955 км². Выдатак вады ў вусьці 6,3 м³/с. Агульны спад ракі 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 .

Прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У басэйне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне вёскі Анціпенкі Дубровенскага раёну, працякае Аршанска-Магілёўскай раўнінай у Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах.

Абалона двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, слабаразгалінаванае, у верхняй плыні на 18 км каналізаванае, на асобных дзялянках расчышчанае; шырыня ў сярэдняй і ніжняй плыні 10—15 м. Берагі стромкія. У басэйне ракі 295 км адкрытай мэліярацыйнай сеткі[1].

Гідранімія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня назвы ракі:

  1. Ад «ва» і «сош» (або «соу») — водны паток, або рака, што цячэ з балота («соу» — балота);
  2. Ад балцкага «балота»;
  3. «ва» і «сін» — рака з ручаямі: рака, што бярэ пачатак з ручая (ручаёў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 55

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 55
  • Шаруха Т. М. Гідранімія Магілёўшчыны // Магілёўскі мерадыян: Нататкі магілёўскага аддзела беларускага геаграфічнага таварыства. Т. 1. Вып.2. — Магілеў, 2001. — С. 86—100
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.