Аблога Вялікіх Лукаў
Аблога Вялікіх Лукаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Маскоўская дзяржава | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Стэфан Баторы | Іван Вейкаў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
50 тысячаў | 7 тысячаў | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | увесь гарнізон цьвердзі | ||||||||
Аблога Вялікіх Лукаў — аблога і ўзяцьце Вялікіх Лукаў у 1580 годзе войскам Рэчы Паспалітай у ходзе другой кампаніі Стэфана Баторыя. Велікалуцкая крэпасьць мела вялікае стратэгічнае значэньне, паколькі ў выпадку яе ўзяцьця для арміі Рэчы Паспалітай адкрывалася значная прастора для манэўраў і магчымасьць прасоўваньня ўглыб тэрыторыі маскоўскай дзяржавы. У прыватнасьці, станавіўся магчымым наступ на Пскоў і Ноўгарад, а таксама на Цьвер і Маскву. У той жа час Баторыю прадстаўлялася магчымасьць адрэзаць частку маскоўскіх войскаў, якія знаходзіліся ў паўночна-заходніх землях.
18 ліпеня 1580 году кароль Стэфан Баторы склікаў вайсковую раду свайго гетмана, падчас якой былі распрацаваныя два пляны — альбо пайсьці ў бок Пскову, альбо атакаваць Смаленск. Пасьля абмеркаваньняў быў дасягнуты кампраміс, у межах якога быў распрацаваны захоп Вялікіх Лукаў. Пасьля аблогі польска-літоўскія войскі павінны былі пайсьці на Пскоў, каб перарваць сувязь Лівоніі з Масковіяй.
Крэпасьць Вялікія Лукі, разьмяшчалася каля ракі Ловаць, была драўляная і сьцены ўмацаваныя зямлёю і дзірванам, каб ядры гарматаў не маглі падпаліць сьцены. Побач зь ёй стаяў драўляны гарадок, які быў спалены сіламі Рэчы Паспалітай, каб не прыкрыць маскавітаў. Аблога пачалася 1 верасьня з артылерыйскай атакі і пяхотнага нападу. Першыя спробы нападу не далі выніку, аднак сілы Стэфана Баторыя здолелі падпаліць вежы, і 5-га верасьня крэпасьць капітулявала. Вугорскія найміты, якія першымі ўвайшлі ў яе, пачалі рабаваць, не зьвяртаючы ўвагі на агонь, які тым часам дасягнуў парахавой вежы. Пасьля выбуху якой загінула каля 200 чалавек з войску Стэфана Баторыя і маскавітаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- J. Natanson-Leski, Epoka Stefana Batorego w dziejach granicy wschodniej Rzeczypospolitej, Warszawa 1930, s. 64.