Бітва пад Берасьцем (1792)
Бітва пад Берасьцем
| |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Расейская імпэрыя | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Шыман Забела | Іван Ферзэн | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
~ 5000 чалавек, 20 гармат | 5500 чалавек, 13 гармат і батальённая артылерыя | ||||||||||
Страты | |||||||||||
300 | невядомыя | ||||||||||
Бі́тва пад Бе́расьцем — бітва ў часе вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 23 ліпеня 1792 року.
Вайскавод вялікалітоўскі Міхал Забела, намагаючыся перакрыць дарогу на Варшаву, падзяліў сваё войска. У кірунку Берасьця ён накіраваў свайго брата Шымана з 2000 жаўнераў. Па прыбыцьці на месца Шыман Забела злучыўся з гарнізонам места, павялічыўшы колькасьць свайго войска да 5000 (у тым ліку рэкрутаў). Была надзея, што на дапамогу можа пасьпець каронная дывізія генэрала Бышэўскага, якая выступіла з Варшавы і 22 ліпеня затрымалася ў Янаве.
Кіраўнік расейскага корпусу генэрал Іван Ферзэн, намагаючыся не дапусьціць аб’яднаньня літоўскага войска ў Берасьці зь сіламі Бышэўскага, 21 ліпеня выступіў з Шарашова. Ранкам 23 ліпеня на ўскрайку Берасьця адбыліся першыя сутычкі. Пазьней бітва працягнулася ў месьце, адкуль літвіны былі адкінутыя за Буг, да Тэрэспалю. Страціўшы 300 жаўнераў, Шыман Забела адышоў у кірунку Варшавы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mała Encyklopedia Wojskowa. — I. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967. — Т. 2.