Аблога Смаленску (1609—1611)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аблога Смаленску
Siege of Smolensk 1609-1611.PNG
Смаленск у 1610 року (медзярыт)
Дата: 29 верасьня 1609 — 13 чэрвеня 1611
Месца: прадмесьці Смаленску
Прычына: адкрыцьцё дарогі на Маскву
Вынік: перамога Рэчы Паспалітай
Супернікі
Маскоўская дзяржава Масковія
Швэцыя Швэцыя
Рэч Паспалітая Рэч Паспалітая
Казакі
Камандуючыя
Міхаіл ШэінЖыгімонт III Ваза
Станіслаў Жалкеўскі
Леў Сапега
Колькасьць
5400 жаўнераў, каля 14 600 мяшчанаў, 500 швэдаў, 170 гарматаў8500 вершнікаў, 8200 пяхоты, 20 000 казакаў, 30 гарматаў
Страты
каля 12 тыс. забітых, параненых і паланёныхкаля 5-8 тыс.
Жыгімонт III Ваза на фоне аблогі Смаленску

Аблога Смаленску працягвалася з 29 верасьня 1609 да 13 чэрвеня 1611 у часе вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 рокаў.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 1608 року Рэч Паспалітая заключыла з Васілём Шуйскім мірную дамову на 3 гады 11 месяцаў. Жыгімонт III Ваза, які ад пачатку падтрымліваў «Дымітрыяду», ня меў намеру прытрымлівацца ўмоваў замірэньня, сьведчаньнем чаго было накіраваньне ў жніўні 1608 року ў лягер II Ілжэдзьмітрыя вернага прыхільніка караля старосты ўсьвяцкага Ян Пятра Сапегі.

Расея таксама напрыканцы 1608 року пачала праводзіць перамовы з мэтай замірэньня са Швэцыяй, якая тады знаходзілася ў стане вайны з Рэччу Паспалітай. У рэшце рэшт у лютым 1609 року Васіль Шуйскі заключыў мірную дамову са Швэцыяй, што стала для Жыгімонта III выдатнай нагодай да пачатку вайны. Швэцыя паводле дамовы стала на бок Расеі.

Жыгімонт III Ваза, які яшчэ ў жніўні 1608 року вырашыўся на вайну з Расеяй і з гэтае прычыны шукаў падтрымкі ад Станіслава Жалкеўскага, меў намер здабыць царскую карону, а пасьля аб’яднаньня сілаў Расеі і Рэчы Паспалітай адолець Швэцыю. Другой мэтай вайны было пашырэньне каталіцтва ў абедзьвюх здабытых дзяржавах (папа Павал V нават абвясьціў дараваньне грахоў і юбілей у выпадку каралеўскай перамогі). Жалкеўскі працівіўся вайне, бо лічыў, што ня варта ў яе ўвязьвацца, пакуль трывае вайна са Швэцыяй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Andrzej Andrusiewicz. Dzieje Dymitriad 1602—1614, t. I, II, Warszawa, 1990
  • Andrzej Andrusiewicz. Dzieje Wielkiej Smuty, Katowice, 1999
  • Paweł Jasienica. Rzeczpospolita Obojga Narodów. Srebrny Wiek, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1985, ISBN 83-06-01093-0, str. 212—220
  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
  • Leszek Podhorodecki. Stanisław Żółkiewski. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1988. — С. 153—164, 177—190. — ISBN 83-205-4082-8