Бітва пад Салатамі (1794)
Выгляд
Бітва пад Салатамі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Расея | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Рамуальд Гедройц | Сяргей Галіцын | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
каля 600 чалавек і 4 гарматы | 2 500 — 3 000 чалавек і 11 гарматаў | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | невядома | ||||||||
Бі́тва пад Сала́тамі — бітва, якая адбылася 29 ліпеня 1794 падчас антырасейскага паўстаньня 1794 году.
Бітва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 4 гадзіны ранку літоўскія паўстанцы натыкнуліся на расейскія войскі, якія пачалі атакаваць. Але паўстанцы сустрэлі праціўніка артылерыйскім агнём, і тыя прыпыніліся. Пасьля амаль 4 гадзін бою высьвятлілася, што перавага на баку паўстанцаў. Генэрал-лейтэнант Рамуальд Гедройц накіраваў сваё войска ў атаку, што прымусіла расейцаў пастроіцца ў карэ. Але князь Гедройц кінуў сваю кавалерыю расейцам у тыл, а на флянгі накіраваў пяхоту пры падтрымцы артылерыі. У выніку варожае карэ было разьбіта, і расейцы пачалі ў паніцы адыходзіць. Паўстанцы атрымалі перамогу й захапілі расейскія гарматы й вялікую колькасьць амуніцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Andrzej Zahorski, Wypisy źródłowe do historii polskiej sztuki wojennej. Polska sztuka wojenna w okresie powstania kościuszkowskiego, Zeszyt dziesiąty, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, Warszawa 1960.
- Bolesław Twardowski: Wojsko Polskie Kościuszki w roku 1794. Poznań: Księgarnia Katolicka, 1894.
- Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I