Перайсьці да зьместу

Віленскае паўстаньне (1794)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якуб Ясінскі — кіраўнік Віленскага паўстаньня

Віленскае паўстаньне — паўстаньне, якое праходзіла з 22 красавіка па 14 жніўня 1794 году ў Вільні падчас Паўстаньня 1794 году ў Польшчы, Беларусі і Літве. Арганізатарамі паўстаньня ў Вільні былі Якуб Ясінскі і Караль Прозар.

У ноч з 11 на 12 красавіка 1974 году па загадзе віленскага кашталяна, генэрал-маёра Мікалая Арсеньева ў Вільні былі арыштаваныя многія актыўныя арганізатары будучага паўстаньня. 21 красавіка ў Вільню прыбыў Гетман вялікі літоўскі Сыман Марцін Касакоўскі, які параіў расейскім камандзірам правесьці новыя арышты сярод змоўшчыкаў і пачаць наступальную апэрацыю супраць літоўскіх войскаў, дысьлякаваных у ваколіцах Вільні.

У ноч з 22 на 23 красавіка ў сталіцы ВКЛ ўспыхнула ўзброенае паўстаньне. Атрад літоўскіх войскаў (каля 400 чалавек) пад правадырствам Якуба Ясінскага раптоўна напаў на расейскі гарнізон. У першай палове 23 красавіка Вільня ўжо была пад кантролем паўстанцаў. Расейскі камэндант, генэрал-маёр Мікалай Арсеньнеў, быў узяты ў палон. У палон трапілі 50 афіцэраў і каля 600 ніжэйшых чыноў. Расейцы ў паніцы невялікімі групамі ўцякалі з гораду.

23 красавіка на Ратушнай плошчы быў абвешчаны «Акт паўстаньня літоўскага народу», у якім было заяўлена аб адзінстве мэт віленскага паўстаньня з польскім паўстаньнем пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.

У гэты ж дзень была створана Найвышэйшая Літоўская Рада на чале з ваяводам наваградзкім Юзэфам Несялоўскім і віленскім кіраўніком Антоніем Тызэнгаўзам. У склад Найвышэйшай Рады ВКЛ увайшло 29 шляхетных віленскіх гараджан. Была створана дэпутацыя для кіраўніцтва войскам, адміністрацыяй і казной. На чале літоўскіх паўстанцкіх сіл стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі, прызначаны камэндантам Вільні. Да віленскіх паўстанцаў далучыліся часткі так званага Літоўскага корпуса расейскай арміі.

25 красавіка за здраду Бацькаўшчыне гетман Касакоўскі быў павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.

11 траўня 1794 году Касьцюшка прызначыў  Ясінскага генэрал-лейтэнантам. Аднак ужо 4 чэрвеня пад націскам кансэрватыўных сілаў  Ясінскага адхілілі ад камандаваньня войскам ВКЛ як радыкала, перадаўшы паўнамоцтвы генэралу Міхалу Вельгорскаму. 10 чэрвеня ўказам  Касьцюшкі Найвышэйшую Літоўскую Раду расьпусьцілі і замянілі на значна больш памяркоўную па сваім складзе Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага.

4 чэрвеня напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касьцюшка адхіліў яго ад камандаваньня. 10 чэрвеня Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачана ў сэпаратызьме і распушчаная.[1] Гэта аслабіла паўстаньне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расейскія войскі ў жніўні занялі Вільню.[2]

19 ліпеня Вільню асадзіла руская армія пад камандаваньнем генэрал-маёра Багдана Кнорынга. Абаронай літоўскай сталіцы кіраваў генэрал Міхаіл Вельгорскі. Вільню абаранялі каля 500 салдат рэгулярных войскаў і каля 1 500 узброеных апалчэнцаў. Пад камандай Б. Кнорынга было 8 тысячаў салдат і некалькі гармат. Двухдзённыя жорсткія баі прывялі да цяжкіх страт у шэрагах рускіх войскаў. Вільня застаўся ў руках паўстанцаў.

9 жніўня пад Вільню прыбыў корпус генэрал-маёра Івана Германа, які злучыўшыся з корпусам Б. Кнорынга. 11 жніўня рускія войскі пад камандаваньнем Б. Кнорынга (12 000 салдат і моцная палявая артылерыя) распачалі другую атаку на Вільню. Абаронай літоўскай сталіцы кіраваў генэрал-лейтэнант Антоні Хлевінскі. 12 жніўня віленскі гарнізон капітуляваў. 14 жніўня жыхары Вільні падпісалі акт аб ляяльнасьці Расеі.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Барацьба за Вільню падчас паўстаньня Касьцюшкі ўшанавана на магіле Невядомага салдата ў Варшаве надпісам на адным з сталоў: «ВІЛЬНЯ 22 красавіка — 13 жніўня 1794».