Сангушкі
Сангушкі лац. Sanguški / Sanhuški[1][2] | |
Герб Пагоня Літоўская
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Сангушкі[a] — княскі род гербу Пагоня Літоўская, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
Валодалі Ратнам, Ковелем, Заславам, Любамлем (на Валыні), ваколіцамі Пінску і Кобрынем (на Палесьсі), Смалянамі і Абольцамі (у Аршанскім павеце), Ракавам (у Менскім павеце), Горвальлю (у Рэчыцкім павеце).
Лічыліся сваякамі каралеўскай і вялікакняскай дынастыі Ягайлавічаў. У XV—XVI стагодзьдзях, як і іншыя нашчадкі Гедзіміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Сьпярша вызнавалі праваслаўе, з XVI ст. перайшлі ў каталіцтва.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Сангушка
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Сангаў паходзіць ад германскага sangwa, гоцкага saggws 'сьпеў' (упаміналіся старажытныя германскія імёны Sanchard, Sancho, Sancke)[3].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даведзеным[4][5] ёсьць паходжаньне роду ад Фёдара (Федзькі) Альгердавіча (каля 1335—1404), удзельнага князя ў Ратне, Ковелі, Любамлі, у Пінскіх балотах і ў Кобрыні. Ад імя ягонага сына Сангушкі Федзькавіча (пам. 1443) пайшло родавае прозьвішча (паводле меркаваньня Юзэфа Вольфа, Сангушка — памяншальная форма ад Сямён, таксама існуюць вэрсіі пра скарачэньне ад імя Аляксандар або Васіль[4]).
У XV ст. род Сангушкаў падзяліўся на асобныя лініі, якія адпаведна мелі маёнткі ў розных месцах дзяржавы. Старэйшая лінія, Сангушка-Кашырскія, згасла ў 1653 годзе. Малодшая лінія, Сангушка-Ковельскія, прыняла прозьвішча Сангушка-Любартовіч згодна зь легендай пра паходжаньне ад малодшага брату Альгерда Любарта.
Князь Павал Караль Сангушка-Любартовіч (1682—1750), маршалак вялікі літоўскі, значна павялічыў уладаньні роду ў выніку шлюбу з Марыянай Любамірскай, князёўнай Астроскай. Ягоная рэзыдэнцыя ў Славуце (Украіна) была аздобленая вядомай калекцыяй пэрсыдзкіх дываноў, вядомых як Сангушкаўскія дываны.
З далучэньнем Галіцыі да СССР Сангушкі згубілі свае маёнткі і палац у Львове і эмігравалі ў Бразылію.
На канец XX ст. род прадстаўляе адзін чалавек, князь Павал Францішак Раман (нар. 1973), які жыве ў Сан-Паўла.
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раман Сангушка (1537—1571) — гетман польны літоўскі, першы ваявода брацлаўскі
- Павал Караль Сангушка (1680—1750) — стольнік і маршалак вялікі літоўскі
- Геранім Януш Сангушка (1743—1812) — генэрал, апошні ваявода аалынскі
- Яўстах Эразм Сангушка (1768—1844) — ўдзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі і вайны Напалеона супраць Расеі
- Раман Станіслаў Сангушка (1800—1881) — удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864), высланы расейскімі ўладамі ў Сыбір.
Генэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сангушка Федзькавіч, ж. — Ганна.
- Васіль Сангушкавіч
- Іван Сангушкавіч
- Аляксандар Сангушкавіч
- Міхал Сангушка
- Андрэй Сангушка-Кашырскі
- Аляксандар
- Леў
- Рыгор
- Адам Аляксандар
- Ганна
- Рыгор
- Леў
- Ганна
- Аляксандар
- Анастасія
- Невідана
- Андрэй Сангушка-Кашырскі
- Андрэй Сангушка
- Міхал Сангушка
- Міхал Сангушкавіч
- Януш Сангушка
- Васіль
- Рыгор
- Андрэй
- Сымон Самуэль
- Казімер
- Геранім, біскуп смаленскі
- Ян Уладзіслаў
- Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў; ад іх ідзе існая ў наш час галіна роду (гл. ніжэй)
- Кацярына
- Крыстына
- Эўфрасіньня
- Алена
- Сымон Самуэль
- Фядора
- Андрэй
- Ганна
- Марына
- Магдалена
- Рыгор
Існай галіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў
- Казімер Юзэф Антоні, ж. — Браніслава зь Пянёнзкаў
- Павал Караль (1680—1750)
- Януш Аляксандар (1712—1775)
- Юзэф Паўлін (1740—1781)
- Раман, памер маладым
- Геранім Януш (1743—1812)
- Яўстах Эразм (1768—1844)
- Дарота (1799—1829), м. — Караль Сангушка-Любартовіч
- Раман Станіслаў (1800—1881)
- Марыя Клемэнтына (1830—1903)
- Уладзіслаў Геранім (1803—1870)
- Ядвіга Клемэнтына (1830—1918)
- Раман Даміян (1832—1917)
- Павал Раман (1834—1876)
- Тэрэза Альжбета (1864—1954)
- Алена (1836—1890)
- Яўстах Станіслаў (1842—1903)
- Раман Уладыслаў Антоні (1901—1984)
- Пётр Антоні Самуэль (1937—1989), ж. — Клёд дэ Руа
- Павал Францішак Раман (нар. 1973)
- Пётр Антоні Самуэль (1937—1989), ж. — Клёд дэ Руа
- Раман Уладыслаў Антоні (1901—1984)
- Марыя Мар’яна (1770—1827)
- Тэкля (1786—1827)
- Яўстах Эразм (1768—1844)
- Януш Уладзіслаў (? — 1806)
- Караль (1779—1840), ж. — Дарота Сангушка.
- Канстантын (1778—1808)
- Мечыслаў (1807—1813)
- Клемэнтына (нарадзілася й памерла ў 1808)
- Клемэнтына
- Ганна (1739—1766)
- Крыстына (1741—1778)
- Кунэгунда
- Ганна Кацярына
- Крыстына
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ганна Сангушка (з Радзівілаў)
-
Барбара Сангушка (з Дунінаў)
-
Канстанцыя Сангушка (з Дэнгафаў)
-
Ізабэла Сангушка (зь Любамірскіх)
-
Крыстына Бялінская (з Сангушкаў)
-
Цэцылія Сангушка (з Патоцкіх)
-
Клемэнтына Сангушка
Іканаграфія роду Сангушкаў у наш час захоўваецца ў зборах Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Шкялёнак М. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2003. ISBN 83-915029-4-5. — С. 35.
- ^ Станкевіч А. Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу(недаступная спасылка) // «Хрысьціянская Думка» № 3 (214), 1993.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ а б Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 539.
- ^ Сангушкі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 219.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8