Зьміцер Сангушка
Зьміцер Сангушка | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1530 |
Памёр | 3 лютага 1554 |
Пахаваны | |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Фёдар Сангушка Ганна Дэспат-Бранкавіч[d] |
Жонка | Гальшка Астроская |
Зьміцер Сангушка[1] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Быў старостам жытомірскім, канеўскім і чаркаскім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана, гетмана польнага літоўскага і ваяводу брацлаўскага.
15 верасьня 1553 году ажаніўся з Гальшкаю Астроскаю, супраць волі яе маці Бэаты з Касьцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Зьмітра пасадаў і пастанавіў зьявіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўленьня гонару, выгнаньня зь дзяржавы, канфіскацыі маёмасьці і абавязаньня вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго з сваіх сыноў.
11 лютага 1554 году спачыў ў Яромежы, у касьцёле Сьвятога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце зьмясьцілі наступны надпіс:
|
Каля 1860 году Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт З. Сангушкі пэндзля невядомага мастака XVIII ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сліўкін В. Князі Палубенскія // «Лідскі Летапісец» № 1 (49), 2010
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0