Перайсьці да зьместу

Павал Францішак Раман Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Сангушка

Князь Па́вал Франці́шак Рама́н Сангу́шка (нар. 16 студзеня 1973 ў Сан-Паўлу, Бразылія) — апошні прадстаўнік роду Сангушкаў, сын князя Пятра Антонія Самуэля Сангушкі й Клёд Ан Элізабэт з маркізаў дэ Руа.

У 2006 князь Павал і ягоная маці атрымалі ад польскага ўраду званьне мэцэнатаў польскай культуры за перадачу збору мастацкіх каштоўнасьцяў музэю ў Тарнаве. Яшчэ раней, у 2002, князь падарыў сямейны кнігазбор Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве.