Мікалай Шкялёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікола Шкялёнак»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Шкялёнак

Мікала́й Во́сіпавіч Шкялё́нак (1889—1946) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, юрыст, публіцыст, гісторык, намесьнік старшыні БЦР.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1932). Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім унівэрсытэце.

З 1934 году чалец праўленьня Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры, з 1935 — прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, чалец рэдакцыйнай калегіі яе органу — газэты «Беларускі фронт».

Аўтар артыкулу «Да мэтадалёгіі гісторыі Беларусі», надрукаванага прыкладна да 1938 году ў «Запісках Беларускага Навуковага Таварыства», у якім прапанаваў беларускім гісторыкам арыгінальную мэтадалёгію да разгляду гісторыі Беларусі — гісторыю стварэньня і функцыянаваньня беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.

З 1940 году ў Бэрліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтру, рэдагаваў газэту «Раніца».

З 1943 году займаў пасаду 1-га віцэ-прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газэты», бюлетэню «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску (чэрвень 1944).

Зь ліпеня 1944 ў Бэрліне, зьяўляўся 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 ў Польшчы, дзе арыштаваны савецкімі органамі дзяржаўнай бясьпекі.

У пачатку 1946 прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У трохсотыя ўгодкі сьмерці Вялікага канцлера Льва Сапегі (1933)
  • Падзел гісторыі Беларусі на пэрыяды (1938)
  • Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва (1938)
  • Уводзіны да вывучэння гісторыі Беларусі (1938)
  • Сынтэз беларускай гісторыі (1938)
  • Аб «тутэйшых» (1939)
  • Культурнае рабства (1939)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мікалай Шкялёнаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў