Перайсьці да зьместу

Раман Станіслаў Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Станіслаў Сангушка
Roman Adam Stanisław Sanguszko
Пагоня Літоўская[d][1]

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 красавіка 1800
Памёр 26 сакавіка 1881
Род Сангушкі
Бацькі Яўстах Эразм
Клементына Чартарыйская
Жонка Натальля Патоцкая
Дзеці Марыя Клемэнтына (1830—1903)
Дзейнасьць афіцэр

Рама́н Станісла́ў Сангу́шка (па-польску: Roman Stanisław Sanguszko (нар. 24 красавіка 1800 году ў в. Антаніны, Валынь — пам. 26 сакавіка 1881 году ў Славуце) — князь, грамадзкі дзяяч.

Сын генэрала Яўстаха Эразма Сагнушкі, старэйшы брат Уладыслава Гераніма Сангушкі. Служыў у гвардыі Расейскай імпэрыі. Трапіў у палон у бітве пад Лысабокамі пад час паўстаньня 1830—1831 г.г. За ўдзел у паўстаньні быў сасланы ў Сыбір, а потым на Каўказ. На Каўказе ўдзельнічаў у сутычках зь мясцовымі горнымі плямёнамі, быў кантужаны. У 1844 годзе вярнуўся на радзіму. Шмат зрабіў для разьвіцьця мястэчка Славуты. Заснаваў тут суконную фабрыку, гадаваў арабскіх скакуноў. Памёр 26 сакавіка 1881 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.