Любамль
Выгляд
| Любамль | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл Найсьв. Тройцы | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Валынская | ||||
| Першыя згадкі | 1287 | ||||
| Магдэбурскае права | 1541 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 9,65 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 187 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°13′25″ пн. ш. 24°01′58″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 10 300 чал. (2005) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380 3377 | ||||
| Паштовыя індэксы | 44300 | ||||
| КОАТУУ | 0723310100 | ||||
| Сайт | lubomlmisto.in.ua | ||||
| Любамль на мапе Ўкраіны Любамль | |||||
Лю́бамль (па-ўкраінску: Любомль) — места ў Валынскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Любамльскага раёну. Плошча 9,65 км². Насельніцтва на 2024 год — 11 тыс. чал.
Знаходзіцца за 104 км ад Луцку. Чыгуначная станцыя на лініі Ковель — Ягадын.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1287: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе.
- 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1412: кароль польскі Ягайла збудаваў у Любамлі касьцёл.
- 1541: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1874: празь места пайшла чыгунка.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 2784 чал.; 1896 год — 6969 чал.
- XX стагодзьдзе: 1991 год — 10,4 тыс. чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 10,3 тыс. чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы радыёэлектроннай і харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьв. Георгія (1280-я)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1412)
- Паўднёвы флігель палаца Браніцкіх (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1884)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Расьціслаў Братунь (1927—1995) — украінскі паэт, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч
- Мікола Букатэвіч (1907—1985) — украінскі маляр, пэдагог
- Назар Букатэвіч (1884—1984) — украінскі этнограф, гісторык, мовазнавец
- Натальля Ужвій (1898—1986) — украінская акторка тэатру і кіно
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Любомль // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.