Заслаў (Украіна)
Выгляд
| Заслаў лац. Zasłaŭ укр. Заслав | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл Сьв. Язэпа | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Хмяльніцкая | ||||
| Раён | Заслаўскі | ||||
| Першыя згадкі | 1390 | ||||
| Дата заснаваньня | 1390 і 1141[1] | ||||
| Горад з | 1390 | ||||
| Магдэбурскае права | 1583 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 23,91 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 226 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°07′ пн. ш. 26°48′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 15 996 чал. (2022[2]) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3852 | ||||
| Паштовыя індэксы | 30300 | ||||
| КОАТУУ | 6822110100 | ||||
| Сайт | izyaslav-miskrada.gov.ua (укр.) | ||||
| Заслаў на мапе Ўкраіны Заслаў | |||||
Заслаў (па-ўкраінску: Заслав) — горад у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Заслаўскага раёну. Плошча 23,91 км². Насельніцтва 16 000 чалавек (2025 год). Знаходзіцца на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчак Паноры і Сашэні, за 127 км ад Луцку і 269 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Заслаў на лініі Шапятоўка — Тарнопаль.
Утварылася на аснове двух местаў: Старога Заслава (1390) і Новага Заслава (1579).
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва места ўтварылася на аснове рускага гідроніму «славута», што азначае «рэчка». На думку ўкраінскага філёляга Васіля Німчука тапонім, такім чынам, паказвае пачатковае разьмяшчэньне гарадзкога паселішча за рэчкай Гарыньню[3].
Назвы места на розных мовах, у розны час:
- Zaslavia — лацінская назва.
- Zasław — польская назва.
- זסלב — жыдоўская назва.
- Изяслав, Изяславль — расейская назва. Ужывалася ў адпаведнасьці з указам расейскага імпэратара Мікалая ІІ ад 1910 году.
- Saslaw — нямецкая назва.
- Ізяслав — афіцыйная расеізаваная назва, зьяўляецца ўкраінскай трансьлітарацыяй расейскага найменьня места.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1390: першыя згадкі ў пісьмовых крыніцах[4]. Уласнасьць князя Хведара Астроскага.
- XIV стагодзьдзе: у складзе Вялікага Княства Літоўскага
- 1455: перайшоў да Заслаўскіх.
- XVІ—XVІІ стагодзьдзі: цэнтар Заслаўскага княства.
- 1569: у складзе Крэмянецкага павету.
- XVI ст.: у Заславе існаваў манастыр, у якім пачалі Перасопніцкае Дабравесьце (1556).
- 1567: у горадзе існавала пратэстанцкая друкарня. Згадваецца антытрынітарскі пастар.
- 1579: першая згадка пра Новы Заслаў.
- 1583: Новы Заслаў атрымаў Магдэбурскае права.
- 1648: казацкія войскі захапілі і спалілі места.
- 1709: перайшоў да Любамірскіх.
- 1738: Заслаў набыў маршалак ВКЛ Павал Караль Сангушка.
- 1754: Аўгуст Сас надаў месту страчанае Магдэбурскае права, Новы Заслаў атрымаў свой другі герб («у чырвоным полі срэбная меская брама з трымя вежамі, пакрытымі княжацкімі каронамі, у адчыненых варотах — Пагоня»).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Цэнтар Заслаўскага намесьніцтва.
- 1796: атрымаў новы, расейскі герб, таксама з выявай Пагоні.
- 1807: згадваецца жыдоўская друкарня.
- 1842: у Заславе працавала паперня.
- 1915: праз горад прайшла чыгунка Шапятоўка — Ланавцы.
- 1917—1920: у складзе УНР. Цэнтар Заслаўскага павету.
- 1919: у Заславе падпісаны пратакол пра вызначэньне дэмаркацыйнай лініі паміж украінскімі й польскімі войскамі.
- 1920: акупаваны бальшавікамі. Валасны і раённы цэнтар Шэпэтаўскай акругі УССР.
- 1937: раённы цэнтар Камянец-Падольскай вобласьці.
- ліпень 1941 — сакавік 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Цэнтар Заслаўскай акругі генэральнай акругі «Валынь-Падольле».
- 1954: раённы цэнтар Хмяльніцкай вобласьці.
- 1991: места ў складзе Ўкраіны.
Места на старых малюнках і фатаздымках
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стары заслаўскі замак
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля
- Палац Сангушкаў, Напалеон Орда, 1872 год
- Сынагога
- Краявід места
- Краявід места
- Касьцёл Сьв. Язэпа і кляштар місіянэраў
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла
- Краявід места
- Палац Сангушкаў
- Кляштар бэрнардынцаў
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеячы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Харытон Даўгалюк (па-ўкраінску: Харитон Довгалюк, вёска Крыволука, Заслаўскі павет, Расейская імпэрыя, 1916 — Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША, 2006) — украінскі пісьменьнік, журналіст і сьвятар, аўтар чатырох навел, выданых украінскай мовай ў Буэнас-Айрэсе
- Герась Сакаленка (па-ўкраінску: Герась Соколенко, псэўданім Герасіма Шмігельскага; 3 сакавіка 1920, вёска Міхля, Заслаўскі павет, УНР — 20 лютага 1945, вёска Марк Борау, Трэці Райх) — украінскі паэт, журналіст і актывіст украінскага нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар вершаў ў стыле рамантызму. Друкаваў вершы ва ўкраінскіх часопісах і газэтах у самой Украіне і па-за яе межамі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стары заслаўскі замак (XV ст.)
- Царква Сьв. Яна Хрысьціцеля (1599)
- Новы заслаўскі замак (XVІ ст.)
- Сынагога (XVІ ст.)
- Сынагога (XVІII ст.)
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынцаў (1602)
- Касьцёл Сьв. Язэпа і кляштар місіянэраў (1747
- Палац Сангушкаў (1754)
- Гандлёвыя рады (XVІIІ ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN (пол.)
- ↑ http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf
- ↑ В. Німчук. Дніпро — Славута // Давньоруська ономастична спадщина в східнослов`янських мовах: Зб. наук. праць. Київ 1986.
- ↑ Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864 (пол.)
- Володимир Александрович. Інвентарі замків у Старому й Новому Заславі з XVII століття(недаступная спасылка) (укр.)
- Наталя Яковенко. Жарти зі смертю (пародійна мініатюра князя Олександра Заславського на тлі його конфесійної ідентичності) (укр.)
- Метафора спільного дому. Заславщина багатьох культур. Зб. мат. наукової конференції. Ізяслав — Острог, 2006. (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Заслаў (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў