Раёны Берасьцейскай вобласьці
Выгляд
Берасьцейская вобласьць складаецца з 16 раёнаў:
Нумар | Назва раёну | Адміністрацыйны цэнтар |
Плошча[1] (км²) |
Колькасьць насельніцтва[2] (чалавек) |
Шчыльнасьць насельніцтва (чал./км²) |
Тэлефонны код адміністрацыйнага цэнтру |
---|---|---|---|---|---|---|
2 | Баранавіцкі | Баранавічы | 2202,32[3] | 41 902[4] | 19,03 | +375 163 |
1 | Берасьцейскі | Берасьце | 1544,97[5] | 39 426[6] | 25,52 | +375 162 |
3 | Бярозаўскі | Бяроза | 1412,77 | 66 988 | 47,42 | +375 1643 |
4 | Ганцавіцкі | Ганцавічы | 1709,58 | 31 170 | 18,23 | +375 1646 |
5 | Дарагічынскі | Дарагічын | 1855,06 | 42 948 | 23,15 | +375 1644 |
6 | Жабінкаўскі | Жабінка | 684,17 | 25 031 | 36,59 | +375 1641 |
8 | Івацэвіцкі | Івацэвічы | 2998,11 | 59 906 | 19,98 | +375 1645 |
9 | Камянецкі | Камянец | 1687,11 | 39 143 | 23,2 | +375 1631 |
10 | Кобрынскі | Кобрынь | 2039,79 | 88 037 | 43,16 | +375 1642 |
11 | Лунінецкі | Лунінец | 2708,51 | 73 200 | 27,03 | +375 1647 |
12 | Ляхавіцкі | Ляхавічы | 1352,31 | 30 498 | 22,55 | +375 1633 |
13 | Маларыцкі | Маларыта | 1373,63 | 25 780 | 18,77 | +375 1651 |
14 | Пінскі | Пінск | 3252,77[7] | 51 997[8] | 15,99 | +375 165 |
15 | Пружанскі | Пружаны | 2825,91 | 52 511 | 18,58 | +375 1632 |
16 | Столінскі | Столін | 3342,06 | 80 695 | 24,15 | +375 1655 |
7 | Янаўскі | Янаў | 1551,41 | 43 586 | 28,09 | +375 1652 |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Берасьцейская вобласьць была ўтворана 4 сьнежня 1939 году і першапачаткова ўтрымлівала наступных 18 раёнаў: Антопальскі, Бярозаўскі, Берасьцейскі, Высокаўскі, Гайнаўскі, Дзівінскі, Дамачаўскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кляшчэльскі, Кобрынскі, Косаўскі (з 1947 — Івацэвіцкі), Маларыцкі, Поразаўскі, Пружанскі, Ружанскі, Сямяціцкі і Шарашоўскі. Далей склад вобласьці зьмяняўся наступным чынам:
- 1944: пасьля вызваленьня тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх захопнікаў Гайнаўскі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны адышлі да Польшчы, а Поразаўскі — да Гарадзенскай вобласьці.
- 1954: у Берасьцейскую вобласьць былі перададзены раёны скасаваных абласьцей: з Баранавіцкай — Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі і Навамыскі (з 1957 г. — Баранавіцкі); з Пінскай — Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Дарагічынскі, Жабчыцкі, Ленінскі, Лагішынскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі і Янаўскі.
- 1956: скасаваныя Дамачаўскі і Шарашоўскі раёны.
- 1957: скасаваныя Быценскі і Жабчыцкі раёны.
- 1959: скасаваныя Антопальскі, Дзівінскі, Жабінкаўскі і Целяханскі раёны.
- 1960: скасаваны Ленінскі раён.
- 1961: скасаваны Давыд-Гарадоцкі раён.
- 1962: скасаваныя Высокаўскі, Ганцавіцкі, Гарадзішчанскі, Івацэвіцкі, Лагішынскі, Маларыцкі, Ружанскі і Янаўскі раёны.
- 1965: адноўленыя раней скасаваныя Івацэвіцкі, Маларыцкі і Янаўскі раёны.
- 1966: адноўленыя Ганцавіцкі і Жабінкаўскі раёны.
-
Падзел з 1939 па 1944 гг.
-
Падзел з 1945 па 1954 гг.
-
Падзел з 1954 па 1960 гг.
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 стузеня 2011 г.) (рас.)
- ^ Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 году (рас.)
- ^ Без уліку плошчы г. Баранавічы (50,22 км²)
- ^ Без уліку насельніцтва г. Баранавічы (168 240 чал.)
- ^ Без уліку плошчы г. Берасьце (145,26 км²)
- ^ Без уліку насельніцтва г. Берасьце (309 764 чал.)
- ^ Без уліку плошчы г. Пінск (50,48 км²)
- ^ Без уліку насельніцтва г. Пінск (130 355 чал.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|