Перайсьці да зьместу

Падстолі вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падстолі вялкікі літоўскі (лац. subdapifer) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Урад існаваў зь сярэдзіны 15 стагодзьдзя.

Быў намесьнікам стольніка вялікага літоўскага. Дапамагаў таму сэрвіраваць стол Вялікага князя літоўскага. Пазьней выконваў намінальныя функцыі.

Зь сярэдзіны 17 стагодзьдзя вядомая пасада павятовага падстолія.

Падстоліямі вялікімі літоўскімі былі:

Крыштап Весялоўскі
Павал Ян Сапега
Бэнэдыкт Павал Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега
Станіслаў Жавускі