Крыштап Францішак Сапега
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1623 |
Памёр | 5 верасьня 1665 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Фрыдэрык Сапега Эва з Скашэўскіх |
Жонка | Алена з Саламярэцкіх |
Дзеці | Станіслаў Казімер, Уладзіслаў Язафат, Андрэй Францішак |
Дзейнасьць | вайсковец |
Крыштап Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасьня 1665) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік і падстолі (з 1658), стольнік (з 1659), крайчы вялікі літоўскі (з 1661). Быў старостам ашмянскім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера і Аляксандра Казімера.
Навучаўся ў Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 году — у Кракаўскай акадэміі. У 1641 годзе выехаў па навуку ў Балёньню, Італія.
Па вяртаньні на Радзіму стаў дваранінам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, з 1648 году — Яна Казімера.
Браў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берастэчкам і Белай Царквой. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) змагаўся з маскоўскім войскам, а таксама супраць швэдаў.
У лютым 1658 году атрымаў урад чашніка, празь месяц — падстоліем, у 1659 годзе — стольніка і нарэшце, у 1661 годзе — крайчага. Абіраўся паслом на соймы 1661, 1662, 1664 і 1665 гадоў.
Ажаніўся да 1657 году з Аленай (памерла па 1667), дачкой кашталяна смаленскага Мікалая Льва Саламярэцкага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Станіслаў Казімер (памёр каля 1673), староста трабскі;
- Уладзіслаў Язафат (памёр у 1733), ваявода менскі і берасьцейскі;
- Андрэй Францішак (1660—1681), староста чырвонагродзкага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыштап Францішак Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў