Станіслаў Фэрдынанд Жавускі
Герб «Крыўда» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1737 |
| Памёр | 16 чэрвеня 1786 |
| Род | Жавускія |
| Бацькі | Вацлаў Пётар Жавускі Ганна зь Любамірскіх |
| Жонка | Кацярына Караліна з Радзівілаў |
| Дзеці | Адам, Севярын, Тэафілія, Ганна, Францішка, Караліна |
| Рэгаліі | |
| | |
Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (польск. Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1762—1782); ратмістар панцырны (1755), генэрал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Холмінскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх гербу «Крыўда» , сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны зь Любамірскіх. Меў братоў Юзэфа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фэльдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасьня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 траўня 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілію, Ганну, Францішку і Караліну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 196.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Станіслаў Фэрдынанд Жавускі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
