Перайсьці да зьместу

Ян Караль Копаць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Караль Копаць

Герб «Роля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1633
Памёр 1 траўня 1681
Род Копці
Бацькі Васіль Копаць
Барбара з Хадкевічаў
Жонка Люкрэцыя Марыя Строцы
Дзеці Францішка, Ганна

Ян Караль Копаць (? — 1 траўня 1681) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16561658) і падстолі вялікі літоўскі (1658), ваявода полацкі (16581670), кашталян троцкі1670).

Трымаў Берасьцейскае староства ў 16521665 і 16701680. У 1660-я атрымаў Дрыскую, Бельскую і Ковенскую дзяржавы, а таксама Гарадзенскую эканомію.

Прадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Васіля і Барбары з Хадкевічаў. У 16301640-я навучаўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім унівэрсытэце.

Абіраўся паслом на соймы 1648, 1650, 1653. У палітычнай дзейнасьці меў цесныя зьвязкі з ваяводам віленскім і гетманам вялікім Паўлам Янам Сапегам, нясьвіскім ардынатам Міхалам Казімерам Радзівілам. У 16641665 падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам зь імі за пажыцьцёвае абраньне караля і вялікага князя.

Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654. Спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 Яна Караля на пасаду кашталяна троцкага. У 1672 быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу[1].

Ажаніўся зь Люкрэцыяй Марыяй Строцы, удавой ваяводы полацкага Аляксандра Людвіка Радзівіла. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  1. ^ Пазднякоў В. Копці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 134.