Перайсьці да зьместу

Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марцін Крышпін-Кіршынштэйн»)
Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн

Герб «Крышпін»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1730
Род Крышпін-Кіршэнштайны
Бацькі Геранім Крышпін-Кіршэнштайн
Ганна з Млоцкіх
Жонка Яна з Валадковічаў
Дзеці Казімер Францішак, Юры Геранім, Кацярына Аляксандра

Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн (? — 20 жніўня 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (16871689) і падчашы вялікі літоўскі (16891697), кашталян троцкі1697); палкоўнік (1667).

Трымаў Плунгянскае і Аршанскае (16761699) староствы[1].

Прадстаўнік шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштайнаў гербу ўласнага «Крышпін», сын Гераніма, падскарбія вялікага літоўскага і Ганны з Млоцкіх

Навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Служыў у войску ВКЛ. У 1673 атрымаў першы урад цівуна віленскага.

Абіраўся паслом на соймы 1667, 1692, 1696. Належаў да каралеўскай партыі, выступаў супраць групоўкі Сапегаў.

Ажаніўся зь Янай, дачкой ваяводы наваградзкага Крыштапа Валадковіча. У шлюбе меў дзяцей Казімера Францішка, Юры Гераніма, а таксама дачку Кацярыну Аляксандру, якая выйшла за падканюшага вялікага літоўскага Яна Казімера Бяганскага.

  1. ^ Пазднякоў В. Крышпін-Кіршэнштэйны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.