Марыюпаль
Гэты артыкул зьвязаны з гэткімі актуальнымі падзеямі: Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022). Інфармацыя можа хутка зьмяняцца ў залежнасьці ад іхняга далейшага разьвіцьця. Некаторыя навіны пазьней могуць стаць непацьверджанымі. Апошнія зьмены ў гэтым артыкуле могуць не адлюстроўваць актуальную інфармацыю. |
Марыюпаль лац. Maryjupaĺ | |||||
укр. Маріуполь | |||||
Тэатар да зьнішчаньня расейскімі тэрарыстамі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1778 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Мэр: | Вадзім Бойчанка[d] | ||||
Плошча: | 166 км² | ||||
Вышыня: | 22 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 431 859 чал. (2021) | ||||
шчыльнасьць: | 2601,56 чал./км² (2021) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 48,7%, расейцы — 44,4%, грэкі — 4,3%, беларусы — 0,8% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 629 | ||||
Паштовыя індэксы: | 87500 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°7′50″ пн. ш. 37°33′50″ у. д. / 47.13056° пн. ш. 37.56389° у. д.Каардынаты: 47°7′50″ пн. ш. 37°33′50″ у. д. / 47.13056° пн. ш. 37.56389° у. д. | ||||
Марыюпаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mariupol.com.ua |
Марыю́паль (па-ўкраінску: Маріуполь , Маріюпіль) — горад у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на беразе Азоўскага мора ў вусьці рэк Кальміўс і Кальчык. Насельніцтва (з улікам селішчаў, што ўваходзяць да складу гораду) — 444 493 чалавекі (1 красавіка 2018 году). Адзін з буйнейшых цэнтраў мэталюргіі і машынабудаваньня, буйны марскі порт. Кліматычны і гразевы курорт. Марыюпаль уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Украіны, горад зьяўляецца важнейшым прамысловым ды эканамічным цэнтрам краіны.
Заснаваны на месцы колішняга казацкага стану Кальміюсу. Раён кампактнага пражываньня грэкаў.
Горад-герой Украіны (2022)[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя Дзікага поле была слаба населеная ў Сярэднявеччы з прычыны пастаянных крымскіх, нагайскіх ды татарскіх наездаў.
У пачатку XVI стагодзьдзя запароскія казакі заснавалі вартавую вежу Кальміўс. У 1769 годзе крымска-татарскі аддзел зьнішчыў вартавы пост. Пасьля расейска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў Паўночнае Прыазоўе адышло да Расейскай імпэрыі. У 1778 г. каля Кальміўскай крэпасьці быў заснаваны павятовы горад Паўлаўск, які ў наступным годзе быў перайменаваны на Марыюпаль на загад Г. Пацёмкіна[2].
З 8 кастрычніка 1941 па 10 верасьня 1943 року акупаваны нямецкімі войскамі.
У 1948 перайменаваны на Жданаў у гонар савецкага палітычнага дзеяча Андрэя Жданава; у 1989 месту вернутая ранейшая назва.
У 2014 за Марыюпаль адбываліся бітвы між украінскім войскам і прарасейскімі сэпаратыстамі. Пасьля адваёвы Марыюпаль стаў часовай сталіцай Данецкай вобласьці.
Пасьля нападу Расеі ў 2022 року горад трапіў у аблогу.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2021 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
31 116 | 40 825 | 221 529 | 283 570 | 416 927 | 502 581 | 518 933 | 492 176 | 431 859 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская |
---|---|
10,10% | 89,39% |
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэталаапрацоўка.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Войчанка (1955—2004) — беларускі мастак і дызайнэр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
- ^ Саєнко Р. І., Головко Т. Б. (2018) Маріуполь (укр.). Енциклопедія Сучасної України. Праверана 27.01.2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына мескай рады (укр.)
- Бачына места (укр.)
- Месты & мястэчкі Ўкраіны (анг.)
- Меская афіша (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |