Канстанцінаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстанцінаўка
укр. Костянтинівка
Меская рада
Меская рада
Costyantynivka gerb.png Флаг Константиновки.png
Герб Канстанцінаўкі Сьцяг Канстанцінаўкі
Дата заснаваньня: 1870
Горад з: 1932
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Мэр: Сяргей Давыдаў
Плошча: 66,04 км²
Вышыня: 86 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 75 040 чал.[1]
шчыльнасьць: 1136,28 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6272
Паштовыя індэксы: 85100—85129
КОАТУУ: 1412600000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°31′36″ пн. ш. 37°42′15″ у. д. / 48.52667° пн. ш. 37.70417° у. д. / 48.52667; 37.70417Каардынаты: 48°31′36″ пн. ш. 37°42′15″ у. д. / 48.52667° пн. ш. 37.70417° у. д. / 48.52667; 37.70417
Канстанцінаўка на мапе Ўкраіны
Канстанцінаўка
Канстанцінаўка
Канстанцінаўка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Канстанцінаўская меская рада

Канстанцінаўка (па-ўкраінску: Костянтинівка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці Ўкраіны.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адлегласьць да Данецку — 68 км. Плошча — 1172,72 км². Насельніцтва — 75 тыс. асоб.

Водныя запасы: рэчка Крывы Торэц (вадазбор ракі Северскі Данец). Даўжыня — 8,36 км, плошча вадастоку — 1590 км², забалочанасьць 0,2%. Клебан-Біцкае вадасхавішча плошчаю 520 га. Зямельны фонд места — 6,598 тыс. га. Карысныя выкапні — гліна й пясок.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час заснаваньня места — 1870 рок. Заснавальнік — памешчык Намікосаў. Названа ў гонар старэйшага сына Канстанціна. У 1926 року Канстанцінаўка стала пасёлкам гарадзкога тыпу. З 1932 року стала местом абласнога падпарадкаваньня.

З 1931 року у месьце працуе трамвай.

28 красавіка 2014 року расейскае войска падчас расейска-ўкраінскае вайны захапілі будынак мескага выканкаму й міліцыі[2]. 8 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў. 21 ліпеня 2014 року каля места былі абстраляныя ўкраінскія вайскоўцы. У сярэдзіне верасьня 2014 року ў месьце быў павалены «помнік Леніну»[3].

14 кастычніка 2015 году на Пакроў у Канстанцінаўцы ў храме праваслаўнае царквы была сьвятая літургія[4].

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанцінаўка — важны асяродак жалезнае прамыславасьці, а таксама шклярскае прамысловасьці і інш.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 94 886 асобаў, зь іх 20,98% вызначылі родную мову ўкраінскую, 78,06% — расейскую, 0,50% — армянскую, 0,06% — беларускую, 0,02% — малдаўскую мовы[5].

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[6]

Колькасьць Частка, %
украінцы 56 226 59,3
расейцы 35 762 37,7
армяне 906 1,0
беларусы 485 0,5
азэрбайджанцы 248 0,3
габрэі 186 0,2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]