Мар’інскі раён
| Мар’інскі раён | |
| Мар’їнський район | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | раён, расфармаваны |
| Уваходзіць у | Данецкую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Мар’інка (разбурана) |
| Найбольшы горад | Мар’інка (разбурана) |
| Дата ўтварэньня | 19 лютага 1923 году |
| Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020 году |
| Кіраўнік | Раман Гаўрын |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва | 91,4 тыс. |
| Шчыльнасьць | 63,6 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы, расейцы |
| Плошча | 1350 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 152 ± 1 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +380-6278 |
| Паштовыя індэксы | 85600—85683 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Мар’інскі раён (па-ўкраінску: Мар’їнський район) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Данецкае вобласьці, што ва Ўкраіне. Раённая ўправа знаходзілася ў былом месьце Мар’інка. Плошча раёну складала 1350,5 км², насельніцтва — 91,4 тысячы асобаў, у тым ліку мяшчанаў — 58,8 тысячы, вясковага — 32,6 тысячы. Раён створаны 19 лютага 1923 году, расфармаваны ў 2020 годзе.
Падзел раёну
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзел раёну адбываўся наступным чынам: 3 мескія рады, 2 сялы, 15 вясковых радаў. Агулам у раёне знаходзілася паселішчаў, зь якіх найбуйнейшым зьяўлялася места Мар’інка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Склад насельніцтва наступны па стане на 2001 год
| Нацыянальнасьць | Колькасьць | Частка |
| украінцы | 70 703 | 78,5 |
| расейцы | 16 589 | 18,4 |
| грэкі | 958 | 1,1 |
| беларусы | 495 | 0,5 |
| баўгары | 230 | 0,3 |
| армяне | 190 | 0,2 |
| азэрбайджанцы | 106 | 0,1 |
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На абшарах Мар’інскага раёну знаходзілася досыць шмат прадрыпрыемстваў, якія належалі да электраэнэргетыкі, чорнае мэталюргіі, хімічнае, будаўнічых матэрыялаў і іншых галінаў. У раёне існавала земляробства й жывёлагадоўля.
Асьвета
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Мар’інськім раёне існавала 33 сярэднія школы. На тэрыторыі былога раёна ёсьць 2 тэхнікумы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мар’інскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

