Дружкоўка
| Дружкоўка лац. Družkoŭka | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Данецкая | ||||
| Першыя згадкі | 1781 | ||||
| Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе | ||||
| Горад з | 1938 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Галава | Валеры Гнатэнка | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 34 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 77 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°37′13″ пн. ш. 37°31′40″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 6000 чал. (2026)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380 6267 | ||||
| Паштовыя індэксы | 84200–84290 | ||||
| КОАТУУ | 1411700000 | ||||
| Нумарны знак | AH, КН / 05 | ||||
| Сайт | Дружкоўская меская рада | ||||
| Дружкоўка на мапе Ўкраіны Дружкоўка | |||||
Дружко́ўка (па-ўкраінску: Дружківка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці, Украіна. Уваходзіць ў Краматорскую ваколіцу.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчанае каля рэчкі Крывы Тарэц, што праз Скарбовы Тарэц цячэ ў Северскі Данец. Паводле аднаго паданьня на месцы зьліцьця гэтых рэчак была вежа, што дала назву месту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Перша згадка пра Дружкоўку датуецца 1781 годам («Ведамасьці пра землі Кацярынаслаўскага намесьніцтва»). Паводле паданьня, заснавальнікам места быў казак Дружка, які заснаваў пост на месцы места.
Расея, УССР-СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэта было дзесьці ў першай палове 17 стагодзьдзя. Места пераходзіла часта ад Расеі да Турэччыны. Пасьля ў 18 стагодзьдзі канчаткова далучана да Расеі. У 1918 годзе места было далучана да УССР, а 1922 годзе да СССР. У часы СССР Дружкоўка стала прамысловым вузлом. Былі пабудаваныя жалезаварны завод, машынабудаўнічы завод. У 1938 годзе Дружкоўка стала местам.
Украіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 верасьня 2008 року напярэдадні Дня места быў адкрыты помнік казаку каля мескае рады. Увесну 2014 Дружкоўка была захоплена ДНР пад час Расейска-ўкраінскае вайны. Так, 12 красавіка 2014 году ДНР захапіла раённы выканаўчы камітэт у Дружкоўцы[2][3]. 10 траўня 2014 году каля Дружкоўкі быў забіты сьвяшчэньнік Павал Жучэнка[4]. У той жа час, у адрозьненьне ад суседніх местаў Славянску, Краматорску, Дружкоўка не была месцам баёў[5].
6 ліпеня 2014 року место было звольненае ад расейцаў. З восені 2014 року ў месьце знаходзіцца дэсантная брыгада ўкраінскага войска.
Сучасная Дружкоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дружкоўскай мескай радзе падпарадкоўваецца некалькі паселішчаў[6]:
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва места— 64 557 чалавек (2001). Разам з паселішчамі падпарадкаванымі мескае радзе жыве — 74 901 чалавек.
Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 64 641 асобы, зь іх 28,36% вызначылі родную мову украінскую, 70,27% — расейскую, 0,46% — армянскуя і грэцкую, 0,10% — беларускую, 0,03% — малдаўскую мовы[7]
Народны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[8]
| Колькасьць | Частка, % | |
| украінцы | 48 302 | 64,4 |
| расейцы | 24 122 | 32,2 |
| армяне | 612 | 0,8 |
| беларусы | 490 | 0,7 |
| татары | 216 | 0,3 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Донецька ОВА: у Дружківці залишається трохи більше 6 тисяч людей, серед них 4 дитини
- ↑ http://www.rbc.ua/rus/news/accidents/v-druzhkovke-donetskoy-obl-prorossiyskie-aktivisty-zahvatili-12042014160600
- ↑ Молния: В Дружковке захвачена администрация
- ↑ Генпрокуратура розслідує вбивство сім'ї і священика на Сході. BBC Україна. 10.05.2014.
- ↑ Как Дружковка не стала вторым Славянском
- ↑ Донецька область, м Дружківка(недаступная спасылка). Склад адміністративно-територіальної одиниці // Офіційний веб-сайт Верховної Ради України
- ↑ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
- ↑ Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дружкоўская меская рада
- Здымкі Дружкоўкі
- Фото дружкоўскага трамваю(недаступная спасылка)
- Фото трамваю Дружкоўкі й іншых местаў
- Спадарожнікавыя здымкі Дружкоўкі й ваколіцы
- Украінскае войска вызваліла Арцёмаўск і Дружкоўку
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|