Сялідава
| Сялідава лац. Sialidava укр. Селидове | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Данецкая | ||||
| Раён | Чырвонаармейскі, але ў яго не ўваходзіць | ||||
| Дата заснаваньня | 1770 | ||||
| Места з | 1956 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Галава | Віктар Рэмізаў | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 10,8 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 157 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°09′00″ пн. ш. 37°18′14″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 23 989 чал. (2011)[1] | ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва | расейцы, украінцы, беларусы (2011) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-6237 | ||||
| Паштовыя індэксы | 85400 | ||||
| КОАТУУ | 1413800000 | ||||
| Нумарны знак | AH, КН / 05 | ||||
| Сайт | selidovo-rada.gov.ua | ||||
| Сялідава на мапе Ўкраіны Сялідава | |||||
Сялідава — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчаны на рацэ Салёнай. Жыве ў ім 200 чалавек (Кастрычнік 2024). Вугляны завод, Завод жалезабэтонных вырабаў, асфальта-бэтонны завод, хлеба-булачня. Ёсьць каменнавугальныя шахты, кансэрвавы, малочны, цагельны заводы, але з-за вайны зачыненыя.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паданьне аб заснаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад заснаваны ў 1770-1773. Па легендзе ў казакоў, якія перасяліліся з Запарожжа на Кубань пры пераправе праз раку Салёная зламаўся воз. Паколькі хутка знайсьці драўніну ў стэпе было праблематычна, а ўжо была позьняя восень яны вырашылі зазімаваць ў гэтым месцы, а потым засталіся даўжэй. Атамана (магчыма багатага зь іх) клікалі Сялід (магчыма гэта была мянушка, таму што імя не зусім ўкраінскае). У гонар яго і атрымала назву паселішча. Хутчэй за ўсё гэтыя казакі былі так званымі «грэчкасеямі», гэта значыць аселая часткай запарожцаў, складалі эканамічную аснову Сечы, жывучы на зімоўцы, маючы сем’і, гадуючы хлеб і жывёлу.
Разьвіцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Сялідаўка была ўпершыню апісана ў Бахмуцкай правінцыйнай канцылярыі ў 1782 г . На месцы казацкае Займішча ля вытокаў ракі Салёнай, якая ўпадае ў Воўчую. Магчыма, яе заснаваў казак Сялід, як аб тым абвяшчае легенда. Старыя людзі распавядуць яшчэ й іншую гісторыю, быццам калісьці ўрадавым каморніка за яго працу паднесьлі сала, але яму гэтая аплата не спадабалася, ён ня прыняў яе. Тады і назваў сяло Салодаўка (сала-даваць). Гэтай легендзе тлумачыцца назва паселішча (да 1956 г.) — Сялідаўка.Па дадзеных на 1859 у скарбовым сяле Сялідаўка Бахмуцкага павету Екацярынаслаўскай губэрні пражывала 3618 чалавек (1798 мужчынскага полу і 1820 — жаночага), налічвалася 498 двароў, існавала праваслаўная царква і станавая кватэра, адбываліся 3 кірмашы на год. Па стане на 1886 год у былым дзяржаўным сяле Сялідаўка, сталіцы Сялідаўскае воласьці, пражывала 3640 чалавек, налічвалася 637 дваровых гаспадарак, дзе была праваслаўная царква, школа і 9 лавак, адбываліся 3 кірмашы на год.Па перапісу 1897 году колькасьць жыхароў узрасла да 5873 чалавек (2991 мужчынскага полу і 2882 — жаночага), зь якіх 5666 — праваслаўнай веры. У 1908 годзе ў вёсцы Сялідаўка разам зь вёскай Нова-Сялідаўка пражывала 7823 чалавека (3915 мужчынскага полу і 3908 — жаночага), налічвалася 1657 дваровых гаспадарак.
За незалежнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Летам 1991 жыхары г. Сялідава сустракаюць патрыятычна-гістарычны асьветніцкі рэйд Народнага Руху Ўкраіны «казацкая шляхамі». У 1991 г .жыхары г . Сялідава гасьцінна прынялі лёсавызначальныя зьмены — аднаўленьне незалежнасьці Ўкраінскага дзяржавы. На Ўсеўкраінскім рэфэрэндуме 1991 Данеччына дала «За» незалежнасьць Украіны 83,90% галасоў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Народны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[2]
| лічэбнасьць | частка, % | |
| украінцы | 37 248 | 59,3 |
| расейцы | 23 033 | 36,7 |
| беларусы | 682 | 1,1 |
| татары | 294 | 0,5 |
| грэкі | 238 | 0,4 |
| немцы | 131 | 0,2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Енциклопедія українознавства : Словникова частина : в 11 т. / Наукове Товариство ім. Шевченка ; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк ; Львів : Молоде життя, 1954–2003.
- Петро Лаврів. Моя земля — земля моїх батьків. Донецьк, Український культурологічний центр, 1994.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сялідава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў