Славянск
Славянск | |||||
Слов'янськ | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1645 | ||||
Былыя назвы: | Тор | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Меская рада: | Славянская | ||||
Плошча: | 74 км² | ||||
Насельніцтва: | 117 994 (2012) | ||||
Тэлефонны код: | +380-6262 | ||||
Паштовы індэкс: | 84100-84129 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°51′12″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 48.85333° пн. ш. 37.625° у. д.Каардынаты: 48°51′12″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 48.85333° пн. ш. 37.625° у. д. | ||||
Славянск на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Славянск | |||||
![]() |
Славя́нск (укр. Слов'янськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, на рацэ Казённы Тарэц. Адміністрацыйны цэнтар Славянскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва 118 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 119 км ад Данецку, чыгуначны вузел.
Славянск — старажытнае места на Данбасе. З 19 красавіка 2011 зьяўляецца курортам дзяржаўнага значэньня.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянску пачалі сяліцца зьбеглыя сяляне зь іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі фартэцыю Тор. З тых часоў Славянск — цэнтар здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая вэрсія заснаваньня места: пад прыкрыцьцём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэньне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фармаваньню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[1] заснаваньне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.
У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палку. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазьней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус места і стала цэнтрам павету Кацярынаслаўскага намесьніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павету Слабадзкой-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губэрні. З 1880-х чыгуначны вузел. У 1930-я пачаўся рост прамысловасьці Славянску. 19 красавіка 2011 места атрымала статус курорту дзяржаўнага значэньня.
Пачынаючы ад красавіка 2014 году горад стаў арэнай баявых дзеяньняў паміж сэпаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч на 11 красавіка 2014 году, калі ўзброеныя аўтаматамі прарасейскія сэпаратысты захапілі раёнае аддзяленьне міліцыі ў горадзе і вывесілі там сьцяг Расеі[2]. Рэакцыяй ўкраінскай улады стала антытэрарыстычная апэрацыя, распачатая 13 красавіка з мэтай спыніць сэпаратыстаў. Станам на 6 ліпеня гэтага ж году ўся поўнач Данецкае вобласьці, у тым ліку Славянск і некалькі іншых навакольных населеных пунктаў былі пакінутыя тэрарыстамі, у выніку чаго ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
N | Нацыянальнасьць | Колькасьць | Адсотак насельніцтва |
---|---|---|---|
1 | Украінцы | 104 423 | 73,1 |
2 | Расейцы | 33 649 | 23,6 |
3 | Туркі | 829 | 0,6 |
4 | Беларусы | 766 | 0,5 |
5 | Армяне | 592 | 0,4 |
6 | Грэкі | 320 | 0,2 |
7 | Цыганы | 279 | 0,2 |
8 | Азэрбайджанцы | 208 | 0,1 |
Усяго | 142 873 | 100,00 |
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы па вытворчасьці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудаваньня, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славянск — бальнеагразевы курорт. У месьце дзейнічае краязнаўчы музэй.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славянск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў