Перайсьці да зьместу

Сьняжное

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьняжное
лац. Śniažnoje
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Данецкая
Раён Сьняжнянская меская рада
Дата заснаваньня 1784
Горад з 1938
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Аляксандар Даронін
Геаграфія
Плошча 18,9 км²
Вышыня НУМ 278 м
Часавы пас
Каардынаты 48°02′22″ пн. ш. 38°46′05″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць ▼ 48 485 чал. (2013)[1]
Афіцыйная мова украінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+380) 6256
Паштовыя індэксы 86500–86579
КОАТУУ 1414400000
Сайт Сьняжнянская меская рада
Сьняжное на мапе Ўкраіны
Сьняжное
Сьняжное
Сьняжное

Сьняжно́е[2] (па-ўкраінску: Сніжне), да 1864 — Васільеўка (укр. Василівка) — места (з 1938 р.) абласнога падпарадкаваньня Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 48 485 жыхароў (2013).

Каменнавугальныя шахты, прамкамбінат, завод хімічнага машынабудаваньня, швейная фабрыка й інш.; 4 праф.-тэхн. вучэльні, горназдабыўчы тэхнікум. Здабыча антрацыту пачалася ў 1900 року.

Места пачыналася як невялікае паселішча Васільеўка ў 1784 року, названае ў гонар палкоўніка сотні Данскога Казацкага войска Васільева, што тут пасяліўся. Мясцовая легенда сьведчыць, што назву «Сьняжное» паселішча атрымала ад самой Кацярыны ІІ, калі пад час аднаго зімовага падарожжа ейны экіпаж застраг у сьнезе ў адным са шматлікіх яраў. Пазьней у мясцовых гаворках замацаваўся іншы націск, на апошнім складзе.

У дзевятнаццатым стагодзьдзі пачынаецца вуглездабыча, расьце колькасьць шахтаў.

У кастрычніку 1941 року Сьняжное было захопленае нямецкімі войскамі. У 1943 у раёне места працягнуўся Мівус-фронт, найбольш умацаваная кропка якога — гара Савур-Магіла, разьмешчаная за некалькі кілямэтраў ад Сьняжнога, — працяглы час не давала магчымасьці вызваліць места. Цяпер дата вызваленьня Сьняжнога (1 верасьня 1943) адзначаецца як дзень места.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У месцы знаходзіцца 43 гістарычныя славутасьці. Сярод асобаў, якім прысьвечаная найбольшая колькасьць помнікаў раёну, першую пазыцыю займае Ленін — 4 помнікі (па гэтым паказьніку Сьняжное трымае трэцюю пазыцыю на Данеччыне пасьля Данецку ды Янакіева). 14 помнікаў — брацкія магілы савецкіх вояў і партызанаў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сьняжное — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў