Перайсьці да зьместу

Дэбальцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэбальцава
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Данецкая
Раён Дэбальцаўская меская рада
Дата заснаваньня 1878
Горад з 1938
Геаграфія
Плошча 24,31 км²
Вышыня НУМ 308 м
Часавы пас
Каардынаты 48°20′28″ пн. ш. 38°25′40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 25 525 чал. (2014)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 6249
Паштовыя індэксы 84700–84790[1] і 284700–284790[1]
КОАТУУ 1410900000
Нумарны знак AH / 05
Сайт debaltsevo-rada.dn.ua
Дэбальцава на мапе Ўкраіны
Дэбальцава
Дэбальцава
Дэбальцава

Дэба́льцава (па-ўкраінску: Дебальцеве) — горад абласнога значэньня на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны.

Насельніцтва 25,5 тыс. чал. (2014; зь мескай радай 45,6 тыс. чал.)[2]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецку.

Горад Дэбальцава заснаваны ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. У 1896 побач быў запушчаны мэханічны завод, ля якога стаў расьці рабочы пасёлак. Хуткаму павелічэньню насельніцтва спрыяла маштабная рэканструкцыыя Дэбальцаўскага чыгуначнага вузла. У 1911 року насельніцтва Дэбальцава дасягнула 20 тыс. чалавек.

У 1921 Дэбальцава атрымала статус места Бахмуцкага павету. Статус гораду пасёлак атрымаў у 1938 годзе, да 1939 року ягонае насельніцтва вырасла да 33 тыс. чалавек.

У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чаромхі» (на паўночным усходзе гораду), імя 50-годзьдзя Перамогі і «Ўсходні», у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фэстывальны».