Перайсьці да зьместу

Храстоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Храстоўка
лац. Chrastoŭka
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Данецкая
Дата заснаваньня 1854
Горад з 1987
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Ларыса Грачушкіна
Геаграфія
Плошча 7,25 км²
Вышыня НУМ 247 м
Часавы пас
Каардынаты 48°08′47″ пн. ш. 38°21′38″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  28 149 чал. (2014)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы, расейцы, беларусы (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 6250
Паштовыя індэксы 86300–86390
КОАТУУ 1411200000
Нумарны знак AH, КН / 05
Сайт Кіраўская меская рада
Храстоўка на мапе Ўкраіны
Храстоўка
Храстоўка
Храстоўка

Храсто́ўка (па-ўкраінску: Хрестівка) (у 1956—2016 гадах — Кі́раўскае па-ўкраінску: Кі́ровське) — горад абласнога значэньня ва Ўкраіне, Данецкая вобласьць. Разьмешчанае каля местаў Данбасу: Шахцёрск і Янакіева — прыблізна 20 км; местаў Горлаўка і Харцыск — за 40 км; места Данецк — за 80 км. Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2003 году складае 30,9 тыс. чал. Плошча — 725 га.

Храстоўка — колішняе нямецкае паселішча, адразу мела тры назвы: немцы называлі свой хутар "Ман-гайм", у дакумэнтах было напісана Давыда-Орлаўка, чумакі называлі нямецкае паселішча "Хрестівка"(чытаецца "Хрестівка"), з прычыны таго, што ля места быў дарогаўказ крыжападобнай формы, а па-ўкраінску крыж будзе "хрест"(чытаецца "хрэст")

25 жніўня 2014 року пад час абстрэлу расейцамі былі забітыя тры чалавекі[2]. 14 лістапада 2014-га адзін чалавек і двое паранена з-за абстрэлу места[3].

Паводле перапісу 2001 року насельніцтва складала 31 041 жыхар, зь іх 16,9% вызначылі роднаю моваю ўкраінскую, 82,39% — расейскую, 0,15% — беларускую, 0,05% — армянскую[4].

Нацыянальны склад паводле перапісу 2001 року[5]

Колькасьць Частка, %
украінцы16 82954,2
расейцы12 90041,6
беларусы4501,4
азэрбайджанцы1540,5
татары1310,4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]