Пакроўск (Данецкая вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пакроўск
укр. Покровськ
Chervonoarmijsk city center (3).JPG
Pokrovsk gerb.png Pokrovsk prapor.png
Герб Пакроўску Сьцяг Пакроўску
Дата заснаваньня: 1875
Горад з: 1938
Былыя назвы: Грышына, Постышава, Краснаармейск
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Пакроўскі
Мэр: Андрэй Ляшэнка
Плошча: 39,3 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 76 857 чал.[1]
шчыльнасьць: 1955,65 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-6239
Паштовыя індэксы: 85300—85309
КОАТУУ: 1413200000
Геаграфічныя каардынаты: 48°16′51″ пн. ш. 37°10′46″ у. д. / 48.28083° пн. ш. 37.17944° у. д. / 48.28083; 37.17944Каардынаты: 48°16′51″ пн. ш. 37°10′46″ у. д. / 48.28083° пн. ш. 37.17944° у. д. / 48.28083; 37.17944
Пакроўск на мапе Ўкраіны
Пакроўск
Пакроўск
Пакроўск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Пакроўская меская рада

Пакро́ўск (па-ўкраінску: Покровськ; да 1934 году — Грышына, у 1934—1938 гадах — Постышава, у 1962—2016 гадах — Краснаармейск) — места у Данецкай вобласьці ў ракі Грышынка, разьмяшчэньне раённае рады Пакроўскага раёну. Насельніцтва — 77 тыс. чалавек.

Населены пункт Пакроўск разьмешчаны ў заходняй частцы Данецкай вобласьці й яго называюць «заходнімі варотамі Данбасу».

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакроўск разьмешчаны ва ўмераных шыротах, аддалены ад мора на 180 км, таму клімат тут умерана-кантынэнтальны зь недастатковай вільготнасьцю з засушлівымі зьявамі. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра складае + 7,9 С, цёплы месяц — ліпень, самы халодны — студзень, за год больш за 180 цёплых дзён.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места Грышына было заснавана ў 1875 годзе па рашэньні Міністэрства шляхоў зносін Расейскай імпэрыі. У Грышынскай грамадзе Бахмуцкага павету Екацярынаслаўскай губэрні купілі ўчастак зямлі для будаўніцтва чыгуначнай станцыі. Тады сяло Грышын налічвала дзьве тысячы жыхароў.

Гістарычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейская імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па зьвестках на 1859 год у скарбовым сяле Грышына пражывала 3016 асоб (1523 мужчынскага полу і 1493 — жаночага), налічвалася 435 дваровых гаспадарак, яшчэ была праваслаўная царква і паштовая станцыя, адбываліся 3 кірмашы ў год.

Па стане на 1886 год у былым дзяржаўным сяле, пражывала 4135 асоб, налічвалася 411 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, арыштанскі дом, 2 вінныя склады, 6 лавак і паштовая станцыя, адбываліся 3 кірмашы ў год.

У 1908 годзе ў вёсцы пражывала 8038 асоб (3965 мужчынскага полу і 4079 — жаночага), налічвалася 1227 дваровых гаспадарак. З разьвіцьцём чыгункі разрасталася станцыя Грышына, зьяўляліся новыя прадпрыемствы, у прыватнасьці, пачалася распрацоўка пакладаў карысных выкапняў. Узьніклі першыя вугальныя капальні. Да 1913 году насельніцтва станцыі павялічылася больш чым удвая і склала каля 4,5 тыс. чалавек.

Грамадзянская вайна 1917—1922 гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М. В. Баравы

Лютаўскі пераварот у раёне адбыўся праз 3—4 дні пасьля падзеньня царскай улады. Трывожныя гудкі па рудніку і на транспарце былі афіцыйнымі весьнікамі арганізацыі новай улады. Да Рэвалюцыі ў раёне дзейнічала падпольная арганізацыя эсэраў, якія першымі і выступілі на вечы ў самім месьце. Былі створаны грамадзкія камітэты, у склад якіх увайшлі пераважна ўладальнікі і заможныя сяляне[2]. У Грышынскі мескі грамадзкі камітэт былі выбраны: 6 уладальнікаў, 1 служачы, 3 чыгуначнікі, адзін лекар і два машыністы. Першы склад грамадзкіх камітэтаў раёну, узначалілі эсэры. бальшавіцкай арганізацыі да самай кастрычніцкага перавароту ў горадзе не было.

6 сакавіка абраны савет рабочых дэпутатаў у ім пераважалі меншавікі і эсэры. Неўзабаве пры савеце была створана сялянская рада. Так, у час сьвяткаваньня 1 траўня 1917 году, калі рабочыя Заходне-Данецкага і двух суседніх руднікоў сышліся на сумесны мітынг, дзе выступілі бальшавікі Е. Медны і А. Беленькі, працоўныя Лысагорскага рудніка, падтрымліваючы эсэраў і меншавікоў, сталі крычаць прэч бальшавікоў і пачалі разыходзіцца з мітынгу. На агульнагарадзкім мітынгу таварышы Медны і Беленькі таксама паспрабавалі выступіць, але, ледзь не забітыя, былі арыштаваныя пры спробе схавацца, і толькі пасьля перамоваў з начальнікам міліцыі эсэрам Давыдавым іх вызвалілі. У дні кастрычніцкага перавароту ў горадзе быў створаны Раённы ваенна-рэвалюцыйны камітэт на чале з Казаковым, Сідарэнка, Таранам. Чыгуначнікі арганізавалі свой транспартны рэўкам у які ўваходзілі Шнібель, Кандраценка, Чэрэваценка, Сурына, Баравы. Некалькі пазьней прамыслоўцы і чыгуначная адміністрацыя на кастрычніцкі пераварот адказала сабатажам. У сьнежні 1917 і студзені 1918 году была праведзена арганізацыя Чырвонай гвардыі і раззбраеньня кавалерыйскай дывізіі, асобныя часткі якой знаходзіліся ў ваколіцах гораду, раззбраеньнем кіраваў С. А. Хілько які дзейнічаў па даручэньні Цэнтральнага ваенна-рэвалюцыйнага камітэту Данбасу.

Дэмабілізацыя нямецкай арміі, заходні фронт, 1918

Увесну 1918 году ў сувязі з набліжэньнем да Данбасу аўстра-нямецкіх войскаў і частак Войска УНР мясцовыя памешчыкі і багатыя сяляне сталі забіваць мясцовых бальшавікоў. Для абароны Грышына ад надыходзячых частак аўстра-германскай арміі, у горадзе стварылі новыя атрады Чырвонай арміі. Па распараджэньні рэўкаму паблізу вёскі Сяргееўка за горадам Грышына рылі акопы. Для правядзеньня гэтай працы рэўкам мабілізаваў усё насельніцтва ад 18 да 45 гадоў. Пасьля нядоўгай перастрэлкі атрады Чырвонай гвардыі адступілі з гораду і 21 красавіка горад быў заняты агульнымі сіламі немцаў й аўстрыякаў. Але пасьля Лістападаўскага перавароту ў Нямеччыне немцы аддалі Грышына бальшавікам.

УССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перажыўшы першую сусьветную і грамадзянскую вайны, разруху, станцыя Грышына ў савецкія часы пачала нарошчваць абароты, ужо да 1925 году на поўную магутнасьць зарабілі паравознае дэпо, цагельня, 6 шахтаў Грышынскага рудаўпраўленьня. Зьмянілася назва станцыі — спачатку на Постышава, а 1938 году разам з прысваеньнем статусу места атрымала назву Краснаармейск.

Нямецка-савецкая вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гады Другой сусьветнай вайны больш за 1000 жыхароў былі зьнішчаны акупантамі, 4788 землякоў загінулі на франтах.

Пасьляваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1970-х гадоў пабудаваныя вялікі малаказавод, мясакамбінат, пачалося збудаваньне шахты «Чырвонаармейская-Заходняя № 1». Праведзена тэхнічнае пераўзбраеньне чыгуначнага вузла. У 1970 годзе горад быў газіфікаваны.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па зьвестках перапісу 2001 году насельніцтва гораду складала 68 740 чалавек, зь іх 39,39% адзначылі роднай мовай украінскую, 59,84% — расейскую, 0,18% — армянскую, 0,10% — беларускую, 0,03% — малдаўскую, 0,01% — грэцкую і нямецкую, а таксама польскую, баўгарскую, гагавускую мовы[3].

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу[4]

колькасць доля, %
украінцы 62 158 75,0
расейцы 18 299 22,1
беларусы 558 0,7
армяне 307 0,4
азэрбайджанцы 215 0,3

Гістарычная дынаміка колькасьці насельніцтва гораду[5]

год насельніцтва
1923 8203
1926 11 335
1939 29 617
1959 47 974
1970 55 044
1979 59 864
1989 72 859
2001 69 154
2014 64 533

Мікрараёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікрараёны: Шахцёрскі, Паўднёвы, Сонечны, Блакітны, Гарняк.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньняшні Пакроўск — вялікі прамысловы горад, на яго тэрыторыі працуюць 20 прадпрыемстваў 6 асноўных галін прамысловасьці. Стары цэнтар вугальных шахтаў Данецкага басэйна (з 1884 году). У горадзе працуюць волаты вугальнай прамысловасьці Ўкраіны — шахты «Чырвоналіманская» і «Чырвонаармейская-Заходняя» (здабыча вугалю ў 2005 годзе — 6241 тыс. тон). Акрамя таго, разьвітая прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў і абслугоўваньня чыгункі. 5 заводаў машынабудаўнічай галіны (у тым ліку выпуск электрарухавікоў), два прадпрыемствы па вытворчасьці будматэрыялаў (вогнеўпоры), швейная фабрыка, хлебазавод, мясакамбінат, малаказавод, харчовая фабрыка. У горадзе працягваецца будаўніцтва жыльля, аб’ектаў культурнай і спартыўнага прызначэння. У 1999 годзе Чырвонаармейск прызнаны тэрыторыяй прыярытэтнага разьвіцьця. У прамысловасьці працуе больш за 50% ад агульнай колькасьці занятых у народнай гаспадарцы, на транспарце — каля 20%. Аб’ём прамысловай вытворчасьці — 797 млн грыўняў (на 1 жыхара — 9781 грн). Горад зьяўляецца таксама цэнтрам значнага сельскагаспадарчага раёну.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі гораду праходзіць аўтадарога E 50 (М 04).

Фінансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даход бюджэту гораду ў 2004 годзе склаў 34 409,8 тыс. грыўняў, зь іх пералічана ў дзяржаўны бюджэт Украіны 9628,1 тыс. грыўняў.

Экспарт тавараў у 2003 годзе — 62,6 млн даляраў ЗША. Прамыя замежныя інвэстыцыі на 2003 год — 3,7 млн даляраў ЗША. Аб’ём вырабленых паслуг у 2003 годзе — 72,2 млн грыўняў. Каэфіцыент беспрацоўя — 3,3%. Сярэднямесячная зарплата ў 2003 годзе — 868 грыўняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пакроўск (Данецкая вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў