Мірнаград
| Мірнаград | |||||
| укр. Мирноград | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1911 | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Данецкая | ||||
| Раён: | Пакроўскі | ||||
| Тэрытарыяльная грамада: | Мірнаградзкая | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 183 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Паштовы індэкс: | 85320–85329 | ||||
| КОАТУУ: | 1411300000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°18′8″ пн. ш. 37°15′41″ у. д. / 48.30222° пн. ш. 37.26139° у. д.Каардынаты: 48°18′8″ пн. ш. 37°15′41″ у. д. / 48.30222° пн. ш. 37.26139° у. д. | ||||
Мірнаград на мапе Ўкраіны Мірнаград | |||||
| http://www.dimitrov-rada.gov.ua | |||||
Мірнаград (па-ўкраінску: Мирноград, да 2016 — Дымітраў) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці. Насельніцтва складае амаль 2 тыс. чал. (2025)[2]. Знаходзіцца за 68 км ад Данецку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад разьвіўся ад пасёлкаў шахтараў. У 1966 году верагодна з прычыны працяглых ліўняў частка шахтаў у Дымітраве разбурылася, цалкам пазносіўшы будынкі па вуліцах Садовай, Жданава й Розінскай. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў будынках і побач. Савецкая ўлада тады схавала трагедыю ад грамадзтва.
У 1972 годзе шахтарскія пасёлкі Новаэканамічнае і Дымітраў аб’ядналіся пад агульнай назвай — Дымітраў. Назва паходзіць ад баўгарскага палітычнага дзеяча, першага прэзыдэнта Баўгарыі Георгія Дымітрава, у гонар сяброўства з баўгарскім народам, прадстаўнікі якога працавалі на шахтах у 1960-я гады. У жніўні 1990 году Дымітраву быў прадастаўлены статус гораду абласнога значэньня. У 2016 годзе горад быў перайменаваны ў Мірнаград.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле дадзеных перапісу 2001 году 25,98% адзначылі роднай мовай украінскую, 71,78% — расейскую, а 2,24% — іншую[3].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе значнае разьвіцьцё атрымаў мотакрос.