Янакіева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янакіева
укр. Єнакієве
Герб Янакіева Сьцяг Янакіева
Першыя згадкі: 1782
Былыя назвы: Рыкава, Арджанікідзэ
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Плошча: 39,2 км²
Насельніцтва
колькасьць: 78 555 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 2003,95 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы – 36%, расейцы – 56%, беларусы – 1.5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-6252
Паштовыя індэксы: 86400—86470
КОАТУУ: 1412000000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°13′52″ пн. ш. 38°12′19″ у. д. / 48.23111° пн. ш. 38.20528° у. д. / 48.23111; 38.20528Каардынаты: 48°13′52″ пн. ш. 38°12′19″ у. д. / 48.23111° пн. ш. 38.20528° у. д. / 48.23111; 38.20528
Янакіева на мапе Ўкраіны
Янакіева
Янакіева
Янакіева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яна́кіева (па-ўкраінску: Єнакієве) — места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, пры ўпадзеньні рэчак Садкі і Булавін у Крынку. Насельніцтва на 2018 год — 78 555 чал. Знаходзіцца за 43,8 км ад Данецку, чыгуначная станцыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1782: заснаваньне сяла Фёдараўка (Гапураўка); лічыцца афіцыйнай датай заснаваньня Янакіева.
  • 1898: аб’яднаньне паселішчаў пры камменавугальных рудніках у адно пад назвай Янакіеўскае (у гонар заснавальніка Расейска-Бэльгійскага таварыства Ф. Янакіева).
  • 1925: атрымала статус места.
  • 19281937: мела назву Рыкава.
  • 19371943: перайменаванае ў Арджанікідзэ.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 24,3 тыс. чал.; 1939 год — 89 тыс. чал.; 1971 год — 92 тыс. чал.[2]; 1991 год — 120,1 тыс. чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 104 тыс. чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здабыча каменнага вугля; мэталюргічны, коксахімічны, кацельна-мэханічны, цэмэнтавы і іншыя заводы; прадпрыемствы харчовай прамысловасьці і інш.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова паселішча (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў)
  • Касьцёл Сьв. Тэрэзы (1898—1900)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
  2. ^ Енакиево // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  3. ^ Енакиево // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Янакіевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў