Перайсьці да зьместу

Манголія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манголія
Монгол улс
Сьцяг Манголіі Герб Манголіі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Монгол улсын төрийн дуулал»
Месцазнаходжаньне Манголіі
Афіцыйная мова мангольская
Сталіца Улан-Батар
Найбуйнейшы горад Улан-Батар
Форма кіраваньня парлямэнцкая рэспубліка
Халтмаагійн Батулга
Луўсанамсрайн Аюун-Эрдэнэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
19-е месца ў сьвеце
1 564 115,75 км²
0,43
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
140 месца ў сьвеце
2 966 294 чал.
1,88 чал./км²
Этнічны склад
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$10,258 млрд
$3627
Валюта Тугрык (MNT)
Часавы пас UTC (UTC+7…+8)
Незалежнасьць
— ад дынастыі Цын

29 сьнежня 1911
Аўтамабільны знак MGL
Дамэн верхняга ўзроўню .mn
Тэлефонны код +976

Манго́лія — краіна, разьмешчаная на Далёкім Усходзе, мяжуе з Кітаем і Расеяй, самая вялікая краіна ў сьвеце, якая ня мае выхаду да мора. Незалежнасьць ад дынастыі Цын абвешчаная 29 сьнежня 1911, падчас рэвалюцыі 1921 году 13 сакавіка сфармаваны пераходны ўрад з 7 чалавек, абвешчаная незалежнасьць ад Кітаю. Сучасная канстытуцыя прынятая ў 1992 годзе.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна падзяляецца на 21 аймак і асобную адмінстрацыйную адзінку Улан-Батар:

Большасьць паверхні краіны займае плято вышынёй 900—1500 мэтраў над узроўнем мора. Над гэтым плято ўзвышаюцца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі зь іх — Мангольскі Алтай, які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.

Уздоўж мяжы з Расеяй, на паўночным захадзе краіны, знаходзяцца некалькі хрыбтоў, якія не ўтвараюць адзінага масіву: Хан Хухэй, Улан Тайга, Усходні Саян, на паўночным усходзе горны масіў Хэнтэй, у цэнтральнай частцы Манголіі — масіў Хангай, які дзеліцца на некалькі асобных хрыбтоў.

На ўсход і поўдзень ад сталіцы, у бок мяжы з Кітаем вышыня Мангольскага плято паступова зьніжаецца, і яно пераходзіць у раўніны — плоскія і роўныя на ўсходзе, пагорыстыя на поўдні. Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустэльня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэтая пустэльня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры — манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.

Рэкі Манголіі маюць свае крыніцы ў гарах, большасьць зь іх адносіцца да вадастокаў Арктычнага і Ціхага акіянаў. Самыя вялікія рэкі краіны — Селенга, Керулен, Анон, Халхін Гол, Кабдо. Рэкі заходняй і паўночна-заходняй частак краіны выхаду да акіяна ня маюць, а ўпадаюць ў мясцовыя азёры.

У Манголіі налічваецца больш за тысячу пастаянных азёраў і значна большая колькасьць часовых, што ўтвараюцца ў пэрыяд дажджоў. У старажытнасьці значная частка Манголіі прадстаўляла сабой унутранае мора, якое потым падзялілася на некалькі вялікіх азёраў. Цяперашнія азёры — гэта тое, што ад іх засталося. Самыя валікія азёры знаходзяцца ў катлавіне Вялікіх азёраў на паўночным захадзе краіны — Убсу-Нур, Хара-Ус-Нур, Хіргіс-Нур, іх глыбіня не перавышае некалькіх мэтраў. На ўсходзе краіны ёсьць азёры Буй-Нур і Хух-Нур. У вялікай тэктанічнай западзіне на поўначы Хангая знаходзіцца возера Хубсугул (глыбіня да 238 мэтраў).

Клімат краіны рэзка кантынэнтальны зь вельмі халоднымі зімамі і сухімі сьпякотнымі летамі. У сталіцы, Улан-Батары, разьмешчанай паміж горнымі масівамі і пустэльнямі, тэмпэратура вагаецца ад мінус 25° С ÷ 35° С зімой да +25° С ÷ 35° С летам. Гэты горад — адна з самых сьцюдзёных сталіцаў сьвету.

Ападкі складаюць: на паўночным захадзе 250—510 мм, ва Ўлан-Батары 230—250 мм, у пустэльні Гобі яшчэ меней.

Асновай мангольскай эканомікі зьяўляюцца: жывёлагадоўля, здабыча бурага вуглю, медзі, золата, малібдэну і фасфатаў. Пасьля шматгадовага савецкага інтэрвэнцыяналізму працэс пераходу эканомікі да капіталізму сутыкаецца з шматлікімі цяжкасьцямі. Эканоміка вельмі цэнтралізаваная, існуе каля 10 000 прыватных прадпрыемстваў, але іх дзейнасьць абмяжоўваецца Улан-Батарам. Па-за межамі сталіцы, большасьць жыхароў займаецца гадоўляй коней, кароваў, вярблюдаў, козаў, авечак і г. д. Краіна мае вельмі нізкі СУП, і акрамя гэтага мае праблемы з выплатай дзяржаўнай запазычанасьці Расеі (11 млрд даляраў). У 1997 годзе Манголія далучылася да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

95% насельніцтва — манголы, у асноўным халха-манголы (у тым ліку групы элжгін і дарыганга), а так сама хатагойт-манголы, дархаты, сартулы, зун-узумчыны (1700 чал.), уранхайцы (25,2 тыс. чалавек), хатоны, бураты (70 000), шынэ-баргуты (каля 1000), захчыны (29,8 тыс. чалавек), таргуты, баяты (50,8 тыс. чалавек), хашуты, мянгаты, алёты, харачыны, чахары, тумэты, 4,5% казахі і тувінцы; 1% — іншыя этнічныя групы. Каля 5 млн манголаў жывуць па-за межамі Манголіі (у тым ліку 4,8 млн у Кітаі).

Дычыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Манголіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні падчас візыту старшыні ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча ў Манголію. У лістападзе 2004 году консульства Манголіі адчынілі ў Берасьці, адкуль у 2012 годзе перанесьлі ў Менск. 30 чэрвеня 2014 году Амбасаду Беларусі адчынілі ў Манголіі. У 2017 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі вырас на 37 % да $13,6 млн. Аснову таваразвароту склаў вываз беларускіх тавараў: кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), ліфтоў «Магілёўліфтмаш», збожжа, трактароў «Менскага трактарнага заводу» і лекаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манголіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў