Перайсьці да зьместу

Майнц (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майнц
Поўная назва 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V.
Заснаваны 27 сакавіка 1905
Горад Майнц, Нямеччына
Стадыён Опэль-Арэна
Умяшчальнасьць: 34 034
Прэзыдэнт Штэфан Гофман[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
mainz05.de (ням.)​ (анг.)

«Майнц» (па-нямецку: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клюб з гораду Майнцу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальцы. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 году й, акрамя футболу, маецца гандбольны клюб, а таксама клюб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сэзону 2009—2010 гадоў у Бундэсьлізе.

Найбольш значнымі посьпехамі клюбу ёсьць удзел у розыгрышы нямецкай Бундэсьлігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЭФА ў сэзоне 2005—2006 гадоў і ўдзел у паўфінале на Кубак Нямеччыны ў сэзоне 2008—2009 гадоў. Пасьля паляпшэньня фінансавага становішча клюб распачаў будаўніцтва новага стадыёну. 5 траўня 2009 году ў навакольлях Майнцу пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофэйс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клюб, якая зьведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клюб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасьля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням. Süddeutschen Fußballverband) клюб аб’яднаўся зь іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клюбу. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў клюбу зноў адбылося зьліцьцё, на гэты раз, з клюбам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманду «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клюбам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў пэрыяд паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі, і трапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасьля перамогі ў рэгіянальнай Крайсьлізе.

Пэрыяд Трэцяга Райху

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920—1930-я гады клюб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гэсэну, уключаючы першае месца па заканчэньні сэзонаў 1931—1932 і 1932—1933 гадоў. Пасьля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), якая ў тыя часы зьяўлялася адной з шасьці вядучых рэгіянальных лігаў Райху. У дадзеным дывізіёне клюб правёў усяго адзін сэзон, перад тым, як «выляцеў». У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клюб зь іншым спартовым таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусьветнай вайны клюб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Лясэ Рыс 2001
2 Сьцяг Аўстрыі Аб Філіп Мвэнэ 1994
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Морыц Енц (ар. Вольфсбург) 1999
4 Сьцяг Марока ПА Аймэн Баркок 1998
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Максім Ляйч 1998
6 Сьцяг Японіі ПА Кайсу Сано 2000
7 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Лі Джэ-Сон 1992
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Паўль Нэбэль 2002
9 Сьцяг Аўстрыі Нап Карым Анісыва 1992
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Армінда Зыб (ар. Баварыя) 2003
14 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Хон Хён-Сок 1999
16 Сьцяг Нямеччыны Аб Штэфан Бэль 1991
17 Сьцяг Харватыі Нап Габрыель Відавіч (ар. Баварыя) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Надым Аміры 1996
19 Сьцяг Францыі Аб Антані Касі 1997
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Дані Да Коста 1993
22 Сьцяг Аўстрыі Аб Нікаляс Фэрачніг 2003
25 Сьцяг Нарвэгіі Аб Андрэас Ганхэ-Ольсэн 1997
27 Сьцяг Нямеччыны Бр Робін Цэнтнэр 1994
29 Сьцяг Нямеччыны Нап Ёнатан Буркарт 2000
30 Сьцяг Швайцарыі Аб Сыльван Відмэр (капітан) 1993
31 Сьцяг Нямеччыны ПА Домінік Кор 1994
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Даніель Бац 1991
44 Сьцяг Нямеччыны Нап Нэльсан Вайпэр 2005
47 Сьцяг Нямеччыны Аб Максім Даль 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]